Выканаўчы аддзел для Валыні, Падолля і Украіны (), па-іншаму Выканаўчы аддзел Русі () — рэгіянальны орган улады паўстанцаў у перыяд паўстання 1863—1864 гадоў, быў створаны 21 чэрвеня 1863 згодна з дэкрэтам Часовага Нацыянальнага Урада ад 22 мая 1863 «Аб стварэнні Выканаўчага аддзела Русі». Рэзідэнцыя — г. Жытомір.
Як орган улады паўстанцаў усталяваў сваю ўладу над адпаведнымі губернскімі праўленнямі, быў падзелены на секцыі. Кіраўніцтва аддзелу адпаведна прызначала кіраўнікоў паветаў, гарадоў і мястэчак. Пасля прызначэння 10 ліпеня 1863 галоўнакамандуючым войск Русі генерала Эдмунда Ружыцкага кампэтэнцыя выканаўчага аддзела была абмежавана функцыямі грамадзянскай адміністрацыі.
Склад аддзела Антоній Хамец (камісар Часовага Нацыянальнага ўрада) Эдмунд Ружыцкі (камандуючы Узброенымі сіламі Русі) Браніслаў Жукоўскі (ваенны камендант Жытоміра) Тэафіл Чапскі Косацкі (скарбнік)
Гл. таксама Выканаўчы аддзел Літвы
Літаратура Franciszka Ramotowska, Tajemne państwo polskie, t. II, Warszawa 2000 Andrzej Biernat, Ireneusz Ihnatowicz, Vademecum do badań nad historią XIX i XX wieku, Warszawa 2003
Катэгорыя:Паўстанне 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Гісторыя Украіны (1795—1917)