Тамаш (Фама Міхайлавіч)Александр Федута. Земляки. Ф. В. Булгарин и А.-Г. К. Киркор: к истории взаимоотношений // … Пачуць, як лёсу валяцца муры: Памяці Генадзя Кісялёва / Укл. Л. Кісялёва, А. Фядута. — Мінск: Лімарыус, 2009. — С. 295 Мінейка (, Дубнікі, Завілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Астравецкі раён — 1855, Дубнікі) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі.

Біяграфія З шляхецкага роду Мінейкаў герба «Газдава», сын Міхала і Брыгіды з Шабуневічаў, унук Тамаша Мінейкі.

Віленскі павятовы маршалак шляхты ў 1840—1843 гадах, віленскі губернскі маршалак шляхты з 13 красавіка 1843 да 3 ліпеня 1846 года. Надворны саветнік.

Быў вельмі тоўстым чалавекам — важыў каля 290 кілаграмаў. Меў звычку сядзець адразу на трох крэслах. Заўсёды перамяшчаўся на адным і тым жа кані, які быў вельмі прывязаны да гаспадара. Любімым правядзеннем вольнага часу было паляванне на зайцаў. Мёў высока развітае пачуццё гумару і мяккі характар. Акрамя таго, іграў у карты. Звычайна іграў з адным і тым жа сваім прыяцелем-карцёжнікамСядзібы ў вёсках Задворнікі і Дубнікі — маёмасць знакамітых і пародненых шляхецкіх радоў..

Дзякуючы шлюбу з Эміліяй Ваўжэцкай спадчынны маёнтак Мінейкаў папаўніўся сядзібай у Відзах Лаўчынскіх памерам у 3000 гектараўGenealogia Mineyków, szukanie swojej przeszłości.

Сям’я Быў жанаты з Эміліяй Ваўжэцкай (23 верасня 1812 — 1 лістапада 1878), дачкой Міхала Ваўжэцкага і Катажыны з Лапацінскіх. Меў сыноў Уладзіслава (1832—1871), Браніслава Станіслава (1846—1887) і дачок Аліну (жонка Аляксандра Брахоцкага), Ванду (жонка Казіміра Шаткевіча), Марыю (жонка Зыгмунта Гурскага).

Тамаш Катэгорыя:Нарадзіліся ў Астравецкім раёне Катэгорыя:Губернскія маршалкі віленскія Катэгорыя:Павятовыя маршалкі віленскія Катэгорыя:Памерлі ў Астравецкім раёне