Багуслаў Алендскі (? — ?) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Тэафіла і Гэлены Маклакоўны.
Падпісаў элекцыю караля Аўгуста II. Палкоўнік яго каралеўскай мосці, у час вайны са Швецыяй служыў у харугве бацькі, пазней ротмістр ваўкавыскі, як вынікае з ардананса харунжага ваўкавыскага Казіміра Льва з Хлусаў Хлусовіча (1716).
Сям’я Каля 1710 года ўзяў шлюб з Соф’яй з Незабытоўскіх герба «Любіч», дачкой падчашага калішскага, ад якой меў чатырох сыноў: Казімір, староста жыліцкі, яго жонка Кацярына з Кянсоўскіх герба «Порай». Іх сын Ян, падчашы ваўкавыскі (1778), памёр беспатомным. Юрый, маршалак ваўкавыскі (да 1740), памёр беспатомным. Стэфан (1703—1771), маршалак ваўкавыскі, чашнік вялікі літоўскі, канюшы вялікі літоўскі. У шлюбе з Францішкай з Пакашаў. Станіслаў, староста дзякаўскі і жыліцкі. У шлюбе з Соф’яй Бярновіч герба «Казічкоўскі».
Спасылкі Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі . «Гербоўнік беларускай шляхты». Т.1. Мінск. 2002. С. 146—151.
Багуслаў Катэгорыя:Ротмістры Катэгорыя:Палкоўнікі Рэчы Паспалітай