Васіль Петручук (, в. Бельскага павета Беластоцкага ваяводства — , Беласток) — беларускі пісьменнік.
Жыццяпіс Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1943—1944 гадах быў парабкам у вёсцы Елянка. Пасля Другой сусветнай вайны служыў у Корпусе ўнутранай бяспекі, ваяваў, быў паранены. Займаўся на курсах разведчыкаў (Вроцлаў, 1950—1951). Працаваў у Варшаве (1951—1960). Вучыўся ў школе контрразведкі (Легіянова, 1960—1961). Зноў працаваў у Варшаве. Скончыў эканамічны тэхнікум (1961). У 1962 годзе пераведзены ў Беласток. У 1969 годзе выйшаў у адстаўку. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Кандыдат у сябры Саюза польскіх літаратараў з 1987 года.
Узнагароджаны польскімі ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам заслугі, Крыжам партызанскім, Сярэбраным Крыжам заслугі, медалямі, савецкім ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988). У польскім друку выступае з 1961 года. Першае апавяданне на беларускай мове надрукаваў у 1975 годзе. (газета «Ніва»).
Пахаваны на праваслаўных могілках у раёне Дайліды ў Беластоку.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства) Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Узнагароджаныя ордэнам Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі Катэгорыя:Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы