Кі́чменгска-Гарадзе́цкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Кічменгскі Гарадок.

Геаграфія Кічменгска-Гарадзецкі раён мяжуе з Велікаусцюжскім, Нюксенскім, Нікольскім і Бабушкінскім раёнамі, а таксама з Камстрамской і Кіраўскай абласцямі. Плошча раёна складае 7061 км².

Гісторыя Кічменгска-Гарадзецкі раён быў утвораны 13 жніўня 1924 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 16 096 чалавек.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Валагодскай вобласці