Трафім Дзянісавіч Ігнаценка (, Рудня Споніцкая — ) — беларускі плакатыст.

Біяграфія Нарадзіўся 17 сакавіка 1916 года ў вёсцы Рудня Споніцкая Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Гомельская вобласць).

У 1958 годзе скончыў Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР у Вільні. Удзельнік мастацкіх выставак з 1958 года. Працаваў у сферы плаката. Быў галоўным рэдактарам «Агітплаката Саюза мастакоў БССР».

Асноўныя работы: плакаты «Час не чакае!», «Са святам, таварышы!», «Першае Мая!», «Ніхто і нішто не забыта», «1918—1968», «Брэст — крэпасць-герой», «Мір!», «1945—1975. 9 мая», «Слава Узброеным Сілам Савецкага Саюза!». Работы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў. Плакат Т. Д. Ігнаценкі «Час не чакае!» стаў прызёрам І Усесаюзнай выстаўкі плаката (Кіеў, 1959)https://plakat.unid.by/plakaty/chas-ne-chakae.

Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы ў 1958—1976 гадах. Член Беларускага саюза мастакоў з 1961 года.

Памёр 2 верасня 1984 года.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі