«Завядзёнка» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра , зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») ў 2006 годзе.
Сюжэт Кароткі фільм з дзвюх частак здымаўся на Палессі, героі — сям’я Івана і Таццяны Слуцкіх з вёскі Старына. У іх 12 дзяцей, 9 унукаў — і гаспадарка з чатырма каровамі і грузавіком. Але фільм далёкі ад афіцыёзнага кічу ці этнаграфічнае замалёўкі. Ён — пра святасць штодзённасці і клапатлівую прысутнасць сакральнага. Побытавыя справы, гаспадарка, кухня асвечаныя цяплом і любоўю; турботы дня заспяваюць гаспадыню ў царкве, а твары дзяцей ззяюць, як жывыя абразы.
Здымачная група рэжысёр — Галіна Адамовіч
Удзел у фестывалях «» за найлепшы дакументальны фільм на 16-м Міжнародным кінафестывалі славянскіх і праваслаўных народаў «Золотой Витязь» (Серпухаў, 2006) Прыз за найлепшую рэжысуру на 5-м Міжнародным кінафестывалі дакументальнага кіно «Cronograf» у Кішынёве (Малдова, 2006) Прыз за найлепшы дакументальны фільм на 11-м Міжнародным кінафестывалі кароткаметражнага кіно ў Тэгеране (Іран, 2006) Дыплом журы «за глыбокае пранікненне ў паўсядзённае жыццё» на 3-м Міжнародным кінафестывалі жаночага кіно (Ерэван, 2006) прыз «Серебряный Дракон» за найлепшы дакументальны фільм на 47-м Міжнародным кінафестывалі кароткаметражнага кіно ў Кракаве (2007)
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Галіны Адамовіч