Медаль «За вызваленне Пальміры» () — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Заснавана загадам міністра абароны ад 14 мая 2016 года № 273 у сувязі з вызваленнем сірыйскага горада ПальмірыМедальный зачёт России в военной операции в Сирии / 22.08.2016 «Часть 1».

Палажэнне аб медалі Медалём узнагароджваюццаМедаль «За освобождение Пальмиры» / «Полевая почта»: вайскоўцы Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў баявой аперацыі па вызваленні Пальміры; вайскоўцы і асобы грамадзянскага персаналу ўзброеных сіл, якія прынялі ўдзел у арганізацыі і забеспячэнні баявой аперацыяй па вызваленні Пальміры і кіраўніцтве ёю; іншыя грамадзяне Расійскай Федэрацыі, замежныя грамадзяне, якія аказалі садзейнічанне аперацыі.

Сама медаль (стужка медаля) носіцца на левым баку грудзей.

Апісанне медаля Медаль зроблены з металу залацістага колеру, мае форму кола дыяметрам 32 мм з выпуклым борцікам з абодвух бакоў.

На адным баку медаля: рэльефная аднакаляровыя выява ўзыходзячага сонца, абрамленага рэльефнымі надпісамі: зверху па коле — «ЗА ОСВОБОЖДЕНИЕ» (), знізу — «ПАЛЬМИРЫ» (). У ніжняй частцы медаля малюнак аліўкавых галін, перавязаных стужкай. На адваротным баку медаля: у цэнтры — рэльефная аднакаляровая выява эмблемы міністэрства абароны РФ (увянчаны каронай двухгаловы арол з распасцёртымі крыламі; у правай лапе птушкі — меч, у левай — дубовы вянок, на грудзях арла — трохкутны, выцягнуты дадолу шчыт, у полі шчыта — вершнік, які б’е дзідай дракона), па крузе — рэльефны надпіс: у верхняй частцы — «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ» (), у ніжняй частцы — «РОСИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ» ().

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. З правага краю стужкі аранжавая паласа шырынёй 10 мм, абрамленая чорнай паласой шырынёй 2 мм, лявей — жоўтая паласа шырынёй 10 мм, абрамленая справа чырвонай паласой шырынёй 2 мм.

Семантыка Элементы медаля сімвалізуюць: сонца (сімвал святла, жыцця, адраджэння), аліўкавыя галіны (сімвал міру, міралюбнасці) — вызваленне і вяртанне Пальміры да мірнага жыцця; эмблема міністэрства абароны РФ і аранжавая паласа стужкі медалі, абрамленая чорнай паласой, — прыналежнасць медалі да сістэмы знакаў адрознення Узброеных сіл Расіі; жоўтая (сімвал сонца, багацця, росквіту) і чырвоная (сімвал сілы, мужнасці, доблесці) паласы стужкі медалі — прызначэнне медалі для ўзнагароджання ваеннаслужачых, асоб грамадзянскага персаналу, іншых і замежных грамадзян, якія аказалі садзейнічанне.

Вядомыя ўзнагароджаныя Медаль «За вызваленне Пальміры» ўдастоены: За канцэрт, які адбыўся ў вызваленай сірыйскай Пальміры 5 мая 2016 года: Валерый Гергіеў — дырыжор сімфанічнага аркестра Марыінскага тэатраВалерия Гергиева и музыкантов Мариинского театра наградили медалями «За освобождение Пальмиры» / 16.05.2016 (19:23) «Сайт Минобороны России»; яго музыкі: Сяргей РалдугінГергиева и Ролдугина наградили медалью «За освобождение Пальмиры» / 16.05.2016 (12:15) «IA News» і Павел МілюкоўОркестр под управлением Гергиева дал концерт в Пальмире / 05.05.2016 (19:18) «РБК». Узнагароджаныя другім варыянтам медаля «За вызваленне Пальміры»: Аляксандр Лапін — генерал-лейтэнант, начальнік штаба групоўкі войск (сіл) РФ у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы; Сухель Аль-Хасан — брыгадны генерал сірыйскай арміі, удзельнік узброенага канфлікту ў Сірыі; За мужнасць, праяўленую пры вызваленні Пальміры, медалямі ўзнагароджаны шэраг вайскоўцаў брыгады спецаперацый «Тыгр»: камандуючы палкоўнік Хасан СухейлМинобороны РФ наградило бойцов сирийского спецназа медалями «За освобождение Пальмиры» / http://maxpark.com, вайскоўцы: Фуад Хамудзі і Хабіб ФаісалВалерий Гергиев награждён медалью «За освобождение Пальмиры» / (с фото сирийской медали).

Гл. таксама Медаль «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі» Медаль «За размініраванне Пальміры»

Літаратура Олег Сыромятников. Медали министерства обороны РФ за Сирию // Петербургский коллекционер : журнал. — 2016. — № 4 (96). — С. 96—100.

Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе Катэгорыя:Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі Катэгорыя:Ведамасныя ўзнагароды Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта