Вольга Ігнацьеўна Фарафонава (, в. Зоры, Віцебскі раён) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. З 1967 г. — архітэктар, вядучы архітэктар у аддзеле генпланаў і прамвузлоў у Белпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): завод электрарухавікоў для сельскай гаспадаркі ў Лунінцы (1978), Паўночны прамвузел у Гродне (1980), комплекс прадпрыемстваў Мінлегхарчмаша БССР (1982, дыплом ВДНГ БССР), Паўднёвы прамвузел (1982) у Брэсце.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя