«I Knew You Were Trouble» (бел. «Я ведала, што ты апынешся бядой») — трэці сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Кампазіцыя была напісана самой спявачкай у супрацоўніцтве з Максмам Марціным і Шалбэкам. Першапачаткова трэк быў выпушчаны 9 кастрычніка 2012 года як прома-сінгл. Пазней лэйбл Big Machine прадставіў яго ў якасці трэцяга паўнавартаснага сінгла з альбома «Red».
«I Knew You Were Trouble» атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў, якія хвалілі мэйнстрымавую накіраванасць запісу, але адзначалі, што Свіфт не зайшла занадта далёка ў эксперыментах з дабстэпам. Кампазіцыя дэбютавала на трэцім месцы ў Billboard Hot 100, а пасля выхаду відэакліпа дабралася да другога радка. Сінгл таксама трапіў у чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі. У выніку «I Knew You Were Trouble» атрымала шырокі камерцыйны поспехTaylor Swift Leads Record Breaking Digital Sales Week | Billboard.
«I Knew You Were Trouble» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку і прэмію MTV VMA.
Інфармацыя Першапачаткова кампазіцыя была баладай, якую Тэйлар напісала пад піяніна. Спачатку ёй прыйшла ў галаву мелодыя прыпева. Калі Свіфт прыйшла да Макса Марціна і Шалбэка, яна сказала: «Я хачу, каб да канца прыпеву ў ім рабілася вар'яцтва і каб ён гучаў вельмі хаатычна». Яна таксама падзялілася, што проста наспявала прадзюсарам тое, як уяўляе сабе песню, і яны сказалі: «Дык ты хочаш нешта накшталт дабстепа?». Выніковы варыянт трэка быў запісаны ў канцы 2011 года, у той жа дзень што і «We Are Never Ever Getting Back Together». Гэтая песня стала самай эксперыментальнай у кар'еры спявачкі на той мамант і адзначыла яе адыход ад традыцыйнага кантры-гучання.
Свіфт упершыню прадставіла «I Knew You Were Trouble» на тэлеперадачы Good Morning America 8 кастрычніка 2012 года. СМІ адразу сталі спекуляваць на тэму таго, што песня напісана пра былога хлопца спявачкі Джона Мэера. Кампазіцыя была адпраўлена для ратацыі на радыё як трэці сінгл з альбома «Red» 27 лістапада. У Вялікабрытаніі рэліз адбыўся пазней, 10 снежня. Кампакт-дыск з сінглам паступіў у продаж 13 снежня і распаўсюджваўся праз афіцыйную краму Свіфт і інтэрнэт-крама Amazon.com. Ён прадаваўся ў камплекце з мерчам: чорнай футболкай, чырвонай торбай і нататнікам. Колькасць дыскаў была абмежавана.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
Колькасць прададзеных копій сінгла ў першы тыдзень склала 416,000 асобнікаў, што дазволіла яму дэбютаваць на трэцім месцы ў Billboard Hot 100. Акрамя таго, ён набыў папулярнасць і па-за межамі роднай краіны спявачкі. Песня таксама трапіла ў чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі. Пазней песня стала павольна пакідаць чарты, але пасля паўнавартаснага рэлізу і выпуску відэакліпа дасягнула новых поспехаў, падняўшыся да другога месца ў Billboard Hot 100 і ўсталяваўшы новы рэкорд продажаў з накладам у 582,000 асобнікаў за тыдзень.
Відэакліп быў прадстаўлены 13 снежня 2012 года. Рэжысёрам выступіў Энтані Мэндлер
Патаемнае пасланне — «Калі ты ўбачыў, як я танцую».
Версіі
Лічбавая версія
«I Knew You Were Trouble» — 3:40
Версія выступлення на BRIT Awards
«I Knew You Were Trouble» — 4:30
Крытычныя водгукі «I Knew You Were Trouble» атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў, якія хвалілі мэйнстрымавую накіраванасць запісу, але адзначалі, што Свіфт не зайшла занадта далёка ў эксперыментах з дабстэпам. The New York Times назвлі трэк адной з лепшых поп-песень гэтага года і адзначаў, што элементы дабстепа «з'яўляюцца ў сярэдзіне [кампазіцыі], як камета, змяняючы не толькі настрой песні, але і кар'еру Свіфт».
У Spin параўноўвалі песню з першым сінглам альбома «We Are Never Ever Getting Back Together» у пазітыўным накірунку, вызначыўшы кампазіцыю, як бадзёры, супер-кідкі поп і як «бясконца далёкую» ад традыцыйнага кантры. Entertainment Weekly адзначаў у сваім аглядзе, што «I Knew You Were Trouble» валодае дзёрзкім поп-радыё шармам.
На сайце MTV апісвалі трэк, як хаатычны, завастрыўшы ўвагу на тым, што песня ахоплівае ўсе жанры музыкі разам, пачынаючы з прамалінейнага мэйнстрымавага радыё-попа, кантры і заканчваючы нават танцавальнай музыкай, асабліва ва ўдарных прыпевах. Рэцэнзія Idolator была змешанай, але абнадзейлівай у тым моманце, што ў Свіфт атрымалася змяніць яе традыцыйнае гучанне. У выданні пісалі, што «хук [песні] не настолькі прамалінейны, як у «We Are Never Ever Getting Back Together», але мае яркую, бліскучую інструментоўку і выверанаую, прыдатную для радыёэфіраў мелодыю.
«I Knew You Were Trouble» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку і прэмію MTV VMA. ГодПрэміяНамінацыяВынікСпасылка2013MTV Video Music AwardsЛепшае жаночае відэа Відэа года Nickelodeon Australian Kids' Choice AwardsЛюбімая песня Teen Choice AwardsЛепшы жаночы сінгл YouTube Music AwardsПраект года Феномен YouTube Radio Disney Music AwardsПесня года 2014BMI AwardsНайбольшая колькасць узнагарод Матэрыял года Nickelodeon Kids' Choice AwardsЛюбімая песня ASCAP AwardsНайбольшая колькасць ратацый
Чарты
Штотыднёвыя чарты Чарт (2013)Вышэйшаяпазіцыя ARIA3 Ö3 Austria Top 756 Ultratip Flanders10 Ultratip Wallonia32 Hot 100 Airplay24 IFPI29 Canadian Hot 1002 Canada AC5 Canada CHR/Top 401 Canada AC Hot1 Rádio Top 1001 Tracklisten3 Euro Digital Song Sales3 Suomen virallinen latauslista10 SNEP14 Media Control AG9 Rádiós Top 4013 IRMA4 Media Forest2 Lebanese Top 203 Japan Hot 10051 Luxembourg Digital Songs6 Mexico Top Anglo15 Dutch Top 4019 Single Top 10027 RIANZ3 Official Charts Company2 Singles Digitál Top 10017 Mediaguide6 PROMUSICAE17 Sverigetopplistan37 Schweizer Hitparade8 UK Singles Chart2 Billboard Hot 1002 Billboard Adult Contemporary5 Billboard Adult Top 401 Country Airplay55 Dance/Mix Show Airplay18 Billboard Mainstream Top 401 Billboard Rhythmic21
Выніковыя гадавыя чарты Чарт (2012)Вышэйшаяпазіцыя UK Singles Chart102Чарт (2013)Вышэйшаяпазіцыя ARIA55 Ö3 Austria Top 7534 Ultratip Flanders51 Ultratip Wallonia81 Canadian Hot 10012 Media Control AG57 Rádiós Top 4094 Dutch Top 4072 Tophit32 RIANZ31 Ukraine Airplay86 Schweizer Hitparade34 UK Singles Chart17 Billboard Hot 10016 Billboard Adult Contemporary17 Billboard Adult Top 4018 Billboard Mainstream Top 403Чарт (2019)Вышэйшаяпазіцыя AFP2124 Гістарычныя чарты ЧартПазіцыя Billboard Pop Songs (1992–2017)49