Сэр Том Стопард (; ) — брытанскі драматург.
Біяграфія Стопард (сапраўднае імя Томаш Штраўслер) нарадзіўся ў чэшскім Зліне. Каб пазбегнуць пераследу нацыстаў, 15 мая 1939 года сям’я з’язджае ў Сінгапур. А ў 1941 годзе, ратуючыся ад уварвання Японіі ў Сінгапур, сям’я пераязджае ў Індыю. Бацька Тома затрымаўся ў Сінгапуры і быў забіты японцамі.
У Індыі Стопард атрымлівае адукацыю. Яго маці бярэ шлюб з маёрам брытанскай арміі Кенетам Стопардам, з-за чаго Том атрымлівае прозвішча Стопард. У 1946 годзе сям’я пераязджае ў Вялікабрытанію.
У 17 год Стопард кідае школу і пачынае працаваць журналістам. У 1960 годзе ён сканчае сваю першую п’есу «Шпацыр па вадзе» (A Walk on the Water), якая пазней выдавалася пад назвай «Уваходзіць вольны чалавек» (Enter a Free Man).
У 1977 годзе Стопард зацікавіўся праблемамі парушэнняў правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і СССР. У лютым 1977 года ён наведвае СССР у складзе дэлегацыі «Міжнароднай амністыі». У чэрвені таго ж года Стопард сустракаецца ў Чэхаславакіі з Вацлавам Гаўлам. У жніўні 2005 года Стопард наведвае Мінск, дзе праводзіць семінар па драматургіі, даследуе праблемы парушэнняў правоў чалавека і палітычную сітуацыю ў Беларусі.
У 1997 годзе атрымаў рыцарскае званне.
У 1998 годзе атрымаў «Оскар» ад Амерыканскай кінаакадэміі за сцэнарый да фільма «Закаханы Шэкспір» (Shakespeare In Love).
Работы для тэатра «Разенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя» (Rosencrantz and Guildenstern Are Dead) (1967) «Уваходзіць вольны чалавек» (Enter a Free Man) (1968) «Сабака сапраўднага інспектра» (The Real Inspector Hound) (1968) «Пасля Магрыт» (After Magritte) (1970) «Скакуны» (Jumpers) (1972) «Травесці» (Travesties) (1974) «Брудны Лінен і Нова-знойдзеная-зямля» (Dirty Linen and New-Found-Land) (1976) «Кожны добры хлопчык заслугоўвае падтрымкі» (Every Good Boy Deserves Favour) (1977) «Ноч і дзень» (Night and Day) (1978) «Догавы Гамлет і Кагутавая Макбет» (Dogg’s Hamlet and Cahoot’s Macbeth) (1979) «Нязнойдзеная краіна» (Undiscovered Country) (1979) «У мітусні» (On the Razzle) (1981) «Першакласая рэч» (The Real Thing) (1982) «Грубае скрыжаванне» (Rough Crossing) (1984) «Балбатанне» (Dalliance) (1986) «Хэпгуд» (Hapgood) (1988) «Аркадыя» (Arcadia) (1993) «Індыйскі атрамант» (Indian Ink) (1995) «Вынаходніцтва кахання» (The Invention of Love) (1997) «Узбярэжжа Утопія» (The Coast of Utopia) (2002)
Работы для радыё, кіно і тэлевізіі «Трое ў чоўне» (Three Men in a Boat) (1975) «Мяжа» (The Boundary) (1975) «Прафесійнае парушэнне» (Professional Foul) (1977) «Бразілія» (Brazil) (1985) «Імперыя сонца» (Empire of the Sun) (1987) «Дом Расія» (The Russia House) (1990) «Закаханы Шэкспір» (Shakespeare In Love) (1998) «Загадка» (Enigma) (2001)
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на imdb.com
Катэгорыя:Драматургі Вялікабрытаніі