Ларыса Фёдараўна Кузняцова (нар. , Гомель) — беларускі палітык і дзяяржаўны дзеяч.

Біяграфія Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык. Працоўную дзейнасць пачала лабарантам кафедры хіміі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала старшай піянерважатай, настаўнікам гісторыі сярэдняй школы № 39 горада Гомеля, загадчыкам сектара ўліку і фінансаў Гомельскага райкама ЛКСМБ, адказным сакратаром Гомельскай раённай арганізацыі таварыства «Веды», інструктарам ідэалагічнага аддзела Гомельскага райкама КПБ. З’яўлялася дырэктарам па вучэбна-выхаваўчай рабоце Урыцкай сярэдняй школы, дырэктарам Красненскай сярэдняй школы Гомельскага раёна, дырэктарам сярэдняй школы № 33 горада Гомеля. Займала пасады намесніка кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна горада Гомеля, начальніка аддзела адукацыі Гомельскага гарвыканкама.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняўКУЗНЕЦОВА ЛАРИСА ФЕДОРОВНА .

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання