Міжнародны астранамічны саюз (IAU, International Astronomical Union) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае прафесійных астраномаў з усяго свету. Заснавана ў 1919. Задачамі арганізацыі з’яўляюцца папулярызацыя і падтрымка астранамічнай навукі ва ўсіх яе аспектах праз міжнароднае супрацоўніцтва. Апроч гэтага, Саюз з’яўляецца міжнародна прызнанай арганізацыяй, якая надае азначэнні нябесным целам і дэталям іх паверхняў. Станам на май 2023 г. у Саюзе 85 краін-членаў і 12 131 індывідуальны член з гэтых і іншых краін. Саюз падтрымлівае сяброўскія зносіны з астранамічнымі арганізацыямі аматараў.

Гл. таксама XXVI Генеральная асамблея Міжнароднага астранамічнага саюза

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Астранамічныя інстытуты і ўстановы Катэгорыя:Міжнародныя навуковыя арганізацыі