Антэ Ёзіч (; нар. 16 студзеня 1967, Трыль, Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя, Югаславія) — рымска-каталіцкі тытулярны архібіскуп Цысы, дыпламат.

Біяграфія 28 чэрвеня 1992 года атрымаў святарскае пасвячэнне. У 1995 годзе ён пачаў навучанне ў Папскай царкоўнай акадэміі. З 1999 года пачаў працаваць у дыпламатычных місіях Святога Прастола: у Апостальскай Нунцыятуры ў Індыі (1999—2003), быў сакратаром Нунцыятуры ў Расіі (2003—2009), саветнікам Нунцыятуры ў Філіпінах (з 2009 года).

2 лютага 2019 года Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Кот-д’Івуары і тытулярным архібіскупам Цысы. Ён павінен быў атрымаць біскупскае пасвячэнне ад кардынала П’етра Параліна 1 мая 2019 года, але 7 красавіка ён трапіў у дарожную аварыю і быў шпіталізаваны ў цяжкім станеТрагедыя ў тунэлі Святога Іллі: як ледзь не загінуў новапрызначаны Апостальскі нунцый. 28 кастрычніка 2019 года Паала Борджыя быў прызначаны новым Апостальскім Нунцыем у Кот-д’Івуары.

22 студзеня 2020 года адбылася сустрэча Антэ Ёзіча з Папам Францішкам пасля якой біскупскае пасвячэнне было прызначана на 21 сакавіка 2020 года, але з-за пандэміі COVID-19 у Італіі не адбылося.

21 мая 2020 года Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Беларусі. 18 красавіка 2021 года падчас цэлебрацыі з нагоды 30-годдзя адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўпершыню служыў па-беларускуУ Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларуску.

28 чэрвеня 2024 года Ватыкан паведаміў пра тое, што арцыбіскуп Антэ Ёзіч атрымаў прызначэнне нунцыем у Грузіі і Арменіі. 6 ліпеня ў Будславе ён звярнуўся з развітальным пасланнем да беларускіх вернікаў. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 22 жніўня ў Мінску сустрэўся з Апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам у сувязі з заканчэннем яго дыпламатычнай місіі ў краіне.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ў Беларусі Катэгорыя:Біскупы Цысы Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Харватыі