Анбарская кампанія — сукупнасць баявых дзеянняў Іракскай вайны на тэрыторыі правінцыі Анбар, якая з’яўлялася цэнтрам суніцкай галіны паўстанцкага руху супраць замежных сіл у Іраку.
Характарыстыка правінцыі Аль-Анбар з’яўляецца самай заходняй і слаба заселенай правінцыяй Ірака, мяжуе з Сірыяй, Іарданія і Саудаўскай Аравіяй. Адміністрацыйным цэнтрам лічыцца горад Эр-Рамадзі. Большасць мясцовага насельніцтва (больш за мільён чалавек) прапаведуюць іслам суніцкага толкуАнбар, мухафаза - Ирак. Жыхары належаць да розных арабскіх плямёнаў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца дулайм. Геаграфічна правінцыя лічыцца часткай Аравійскага паўвострава. Геаграфія рэгіёну ўяўляе сабой спалучэнне стэпе вакол ракі Еўфрат і сапраўднай пустыні, якая характарызуецца пустынным кліматам, малой колькасцю ападкаў і вялікімі ваганнямі тэмпературы паміж днём і ноччу.
Асаблівасці кампаніі Правінцыя Анбар стала цэнтрам руху баевікоў, дзе дзейнічала выключна суніцкая галіна супраціву. Кааліцыйныя сілы, у прыватнасці ЗША, неслі тут найбольшыя страты, часта трапляючы пад напады баевікоў. Мясцовае насельніцтва рэгулярна пакутавала ад амерыканскіх аперацый супраць інсургентаў, а таксама тэрору мясцовых атрадаў. Апошняе стала адной з прычын, якія заахвоцілі насельніцтва да фарміравання сіл самаабароны — «Сыны Ірака» і «Савет выратавання Анбара», створаных у 2005-м і 2006-м гадах адпаведна. Першае апалчэнне цалкам падтрымлівала ЗША і створаны імі новы ўрад краіны, змагаючыся з баевікамі і дапамагаючы забяспечваць правапарадак. Асаблівасцю другой групоўкі з’яўляецца тое, што яна супрацоўнічаў як з большасцю паўстанцаў, так і з амерыканцамі, змагаючыся выключна супраць ісламарадыкалаў. Таксама трэба адзначыць, што ў асяроддзі партызан меліся розныя супярэчнасці, якія часам вылеваліся ва ўзброеныя сутыкненні.
Ход баявых дзеянняў 2003—2004 Пасля падзення суніцкага рэжыму Садама Хусейна і яго партыі Баас у правінцыі, як і ў іншых суніцкіх рэгіёнах краіны быў арганізаваны партызанскі рух. Гэтаму спрыялі некаторыя інцыдэнты з удзелам замежнай арміі. 28 красавіка 2003 года амерыканскія войскі адкрывалі агонь па узброеных дэманстрацыях гараджан, забіўшы каля 20 чалавек. 29 красавіка 2003 года было забіта не менш за 10 іракцаўВ Фаллудже американцы расстреляли толпу иракцев. Погибли 10 человек . Праз дзень інцыдэнт паўтарыўсяВ Фаллудже американцы вновь расстреляли демонстрацию. Есть погибшие . 18 верасня амерыканцы расстралялі вясельны картэж"Аль-Джазира": Американцы расстреляли свадьбу в Эль-Фаллудже. Гэтыя інцыдэнты прывялі да таго, што Фалуджа пачала ператварацца ў аплот набіраючага сілу партызанскага руху. Ужо ў чэрвені амерыканскія войскі ў Фалуджы запыталі ў камандавання падмацаванне для таго, каб здушыць супраціў.
У 2004 годзе Анбар стаў галоўным цэнтрам супраціву. Баевікам нават удалося ўзяць пад кантроль горад Эль-Фалуджа. Аперацыі партызан у мухафазе сталі больш агрэсіўнымі.
4 красавіка войскі ЗША пачалі маштабную контрпартызанскую аперацыю ў гэтым раёне, якой папярэднічала напад мясцовага насельніцтва на наймітаў ПВК. Асноўны ўдар замежнікаў прыйшоўся на Фалуджу. Паўстанцы спрабавалі аслабіць ціск на горад, распачаўшы ўласнае наступленне. Эр-Рамадзі, сталіца правінцыі Аль-Анбар, лічыўся больш прыярытэтным для кааліцыйных сіл і, такім чынам, галоўнай мэтай для нападу. Захапіўшы горад, баевікі перакрылі шашы з Аль-Анбара ў Багдад. Аднак усяго за чатыры дні амерыканскія войскі разграмілі сілы праціўніка ў горадзе. Тым часам у Фалуджы баевікі аказалі жорсткае супраціўленне праціўніку. З-за гэтага сілы кааліцыі вымушаны былі падпісаць мірны дагавор з паўстанцамі і да 1 мая канчаткова згарнулі аперацыюКоалиционные войска потеряли контроль над тремя крупными иракскими городами.
З мая па верасень 2004 года сітуацыя ў Анбары заставалася досыць спакойнай, хоць меў месца шэраг узброеных сутыкненняў паміж сіламі ЗША і партызанамі. Восенню ў рамках кампаніі па аднаўленні кантролю над раёнам Фалуджа, амерыканскае камандаванне вылучыла ўльтыматум гараджанам аб выдачы вядомага тэрарыста Абу Мусаба аз-Заркаві, што хаваўся ў горадзе. Пасля правалу перамоваў са старэйшынамі марская пяхота ЗША, улічыўшы папярэдні вопыт і правёўшы адпаведнае планаванне, 8 лістапада 2004 года пачала другі штурм Фалуджы.
У гэты раз, акрамя амерыканцаў, у баях былі задзейнічаны брытанскія войскі і Новая армія Ірака, сфармаваная кааліцыяй пасля акупацыі краіныДанные повстанцев: в Эль-Фаллудже американцы потеряли 400 человек, есть перебежчики из армии США. Другі штурм зацягнуўся яшчэ даўжэй, але тым не менш баі скончыліся перамогай кааліцыі і захопам горада.
2005—2007 Нягледзячы на падзенне Фалуджу, галоўнага цэнтра супраціў у правінцыі і ў краіне ў цэлым, у 2005 годзе паўстанцы працягнулі здзяйсняць рэйды на праціўніка. Анбар усё яшчэ лічыўся адным з самых небяспечнай зонай баявых дзеянняў, дзе замежныя сілы неслі найбольшыя страты. Разам з тым, тут былі моцныя пазіцыі міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда», якая мела канфлікт з некаторымі мясцовымі групоўкамі з-за тэрора супраць мірнага насельніцтваIslamic Army of Iraq founder: Isis and Sunni Islamists will march on Baghdad.
Для барацьбы супраць гэтай арганізацыі з 8 па 19 мая пад Эль-Каімам корпусам марской пяхоты ЗША праведзена аперацыя «Матадор». Таксама замежнікі паспрабавалі знішчыць перавалачны пункт і транзітны цэнтр кантрабанды зброі з Сірыі, што не было дасягнутаMiles, 10 May 2005. Аднак падраздзяленні зачышчалі тэрыторыю, якая ўтрымлівалася баевікамі, знішчыўшы 125 паўстанцаў і захапіўшы ў палон 39. Яшчэ большы поспех замежныя сілы атрымалі падчас аперацыі «Сталёвы заслон», які быў праведзены ў лістападзе таго ж года на паўночным захадзе мухафазы. Амерыканцы змаглі знішчыць шэраг буйных баз паўстанцаў і часова перакапаць іх замежныя каналы забеспячэнняСообщение CNN об операцииСообщение Cafe-Syria Открытая документация Корпуса морской пехоты.
У гэты ж перыяд байцы «Джамаат Ансар аль-Суна» зладзілі засаду на супрацоўнікаў ПВК «Hart Security Ltd» пад Хітам.
У жніўні баевікі атакавалі групу амерыканскіх снайпераў. Услед за гэтым, кааліцыя канцэнтруе парадку 1000 марскіх пяхотнікаў, якія пачынаюць зачыстку гарадоў у рамках аперацыі «Хуткі ўдар». Пад націскам амерыкана-іракскіх войск, паўстанцы ўжо праз два дні пакідаюць свае пазіцыі ля Хадзіты. 19 лістапада ў раёне гэтага горада адбыўся інцыдэнт, калі ў адказ на атаку баевікоў на амерыканскі канвой замежнікі расстралялі 24 мірных жыхароўMartin Asser. What happened at Haditha? (BBC, 2006) Tim McGirk. One Morning in Haditha (Time, 2006).
Нягледзячы на паражэнні, у 2006 годзе баевікі значна актывізавалі сваю дзейнасць. 7 чэрвеня партызаны, звязаныя з Аль-Каідай, здзейснілі ўзброены напад на адміністрацыйны цэнтр Эр-Рамадзі. Пасля гэтага на працягу паўгода амерыкана-іракскія сілы вялі жорсткія баі з праціўнікам і, па выніку, усё ж канчаткова адціснулі паўстанцаў ад горада.
На пачатак восені мухафаза амаль не катралявалася ні кааліцыйнымі сіламі, ні новым іракскім урадамThomas Ricks. Situation Called Dire in West Iraq (Washington Post).
У той жа час развіваўся канфлікт ўнутры паўстанцкага руху. У пачатку 2007 года пачаліся буйныя баявыя дзеянні паміж рознымі групоўкамі, пераважна паміж Ісламскай арміяй і Аль-Каідай. Падчас баёў апошняя атакавала незадаволеныя ёю групы, а ў лютым яе байцы ўзарвалі суніцкую мячэць у Эль-Фалуджы і забілі лідара рэвалюцыйнай брыгады 1920 года. 6 чэрвеня варагуючыя бакі дасягнула падпісання пагаднення аб спыненні агнюGhosh, Bobby. "A Truce Between U.S. Enemies in Iraq ", Time, 6 June 2007..
Сваю барацьбу вяла Аль-Каіда з Саветам выратавання Анбар. Да сакавіку 2007 становішча для першай значна пагоршылася, што вымусіла многіх баевікоў «Аль-Каіды» бегчы ў іншыя рэгіёны ІракаSunni Sheiks Join Fight Vs. Insurgency, The Washington Post, March 25, 2007.
2008—2011 19 красавіка 2008 года лідар Аль-Каіда ў Іраку Абу Аюб аль-Масры заклікаў да месячнага наступлення супраць амерыканскіх і іракскіх войск. Неўзабаве пасля яго абвяшчэння пачаўся бесперапыны тэрор супраць сіл кааліцыі. Наступленне скончылася праз месяц без якіх-небудзь відавочных поспехаў для абодвух бакоў.
Пасля дадзеных падзей амерыканцы вырашылі вярнуць пад кантроль Анбар. У лістападзе войскі ЗША ажыццявілі буйную аперацыю, накіраваную пераважна супраць байцоў «Ісламскай дзяржавы». Гэтаму папярэднічала ўзмацненне аперацый баевікоў супраць замежнікаў і новага ўрада. Армія ЗША ажыццявіла не толькі атакі на лагеры праціўніка ў правінцыі Анбар, але нават і на тэрыторыі Сірыі ў Абу-Кемале, паспрабаваўшы перакрыць каналы прыбыцця замежнікаў у шэрагі груповак і паставак зброі.
У 2009—2011 гадах інтэнсіўнасць баёў як у Анбары, так і ў Іраку ў цэлым пачала падаць. Шмат у чым гэта было выклікана паступовым вывадам амерыканскіх войск з краіны, які быў канчаткова завершаны 15 снежня. Анбар амерыканцы пакінулі яшчэ 7-га. Пасля завяршэння акупацыі паўстанцы разгарнулі барацьбу супраць цэнтральнага ўрада і прыватных ваенных кампаній, а таксама паміж сабой.
Гл. таксама Сутыкненні ў правінцыі Анбар (2013—2014)
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі