Іван Іванавіч Авін (нар. , в. Свілэлі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык. Саветнік мытнай службы I рангу.
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (інжынер-механік), Мінскую вышэйшую партыйную школу. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў механікам і загадчыкам гаража саўгаса «Шаркаўшчынскі», старшым інжынерам Дзяржтэхнагляду раённага аб’яднання «Сельгастэхніка», начальнікам лінейнага будаўніча-мантажнага ўчастка раённага аб’яднання «Сельгастэхніка», кіраўніком Асінаўскага аддзялення аб’яднання «Сельгастэхніка». Быў выбраны другім сакратаром Міёрскага райкама КПБ, першым сакратаром Лёзненскага райкама КПБ, сакратаром Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і жыллёва-камунальнай гаспадаркі вёскі і горада. Працаваў намеснікам, першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Саветнік генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання «Белэксімгарант».
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання і членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканняАвин Иван Иванович .
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, чатырма медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ