Наталля Віктараўна Блахіна (нар. , в. Балотчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (таваразнавец), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне). Працавала таваразнаўцам, дырэктарам магазіна № 6 Слуцкага гархарчпрамгандлю, дырэктарам універмага «Слуцк».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняўБлахина Наталья Викторовна .

Узнагароды Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзвюма ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік гандлю СССР» і нагрудным знакам «Выдатнік гандлю БССР»ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання