Віктар Аляксандравіч Жыгар (нар. , в. Слабада Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут (інжынер-электрык), Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Пасля заканчэння Канатопскага індустрыяльна-педагагічнага тэхнікума працаваў інжынерам-канструктарам, намеснікам галоўнага канструктара, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам, дырэктарам Гомельскага завода «Электраапаратура».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканняЖигарь Виктор Александрович . Быў членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва па мытнаму рэгуляванню і пагранічнай палітыцы.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтваПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання