Людміла Раманаўна Сяўко (нар. , Гродна) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (настаўнік пачатковых класаў), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (выкладчык англійскай мовы).

Працавала фактурыстам склада на базе «Аблкаапгасгандлю», камплектоўшчыцай інструменту рамонтна-механічнага цэха Гродзенскага хімічнага камбіната, кладаўшчыцай вяслярнай базы, зброевым майстрам Гродзенскага абласнога савета «Дынама». Пасля заканчэння вучобы была трэнерам-выкладчыкам па кулявой стральбе Гродзенскага абласнога савета «Дынама», трэнерам-выкладчыкам па кулявой стральбе дзіцячай юнацкай спартыўнай школы № 1 Ленінскага раённага аддзела народнай адукацыі г. Гродна, настаўнікам пачатковых класаў сярэдняй школы № 26 Кастрычніцкага раённага аддзела адукацыі г. Гродна, намеснікам старшыні Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Была намеснікам старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў. Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканняСевко Людмила Романовна .

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтваПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання