Міхаіл Вячаслававіч Мілаванаў (нар. , Мінск) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры па спецыяльнасці «Культурна-асветная работа».

Прайшоў шлях ад асістэнта рэжысёра да генеральнага прадзюсара Першага нацыянальнага тэлеканала Белтэлерадыёкампаніі, працаваў генеральным прадзюсарам, галоўным рэдактарам закрытага акцыянернага таварыства «Тэлерадыёкампанія „Ніка-Тэлекам“», г. Сочы (Расійская Федэрацыя), дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі», намеснікам дырэктара дзяржаўнай установы «Музей гісторыі Мінска».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

З 2024 года дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання. У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Узнагароды Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік тэлебачання і радыё»Мілаванаў Міхаіл Вячаслававіч.

Крыніцы

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Прадзюсары Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання