Быдгашчскі політэхнічны ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ў Быдгашчы.

Агульная характарыстыка Універсітэт з’яўляецца найстарэйшым дзяржаўным універсітэтам Быдгашчы, вытокі якога сягаюць 1951 года (не лічачы паўакадэмічнай сельскагаспадарчай акадэміі, якая існавала ў Быдгашчы ў 1920—1923 гадах). Універсітэт тройчы мяняў свой характар, мяняючы структуру і назвы: 1951—1964 гады: Вячэрняя інжынерная школа з двума факультэтамі — механічным і хімічным; 1964—1974 гады: Вышэйшае інжынернае вучылішча, якое ажыццяўляла навучанне ўжо на чатырох тэхнічных факультэтах у дзённым, вячэрнім і завочным фармаце; 1974—2006 гады: Тэхніка-сельскагаспадарчая акадэмія — пасля аб’яднання вучэльні з філіялам Познаньскай сельскагаспадарчай акадэміі; з 2006 года: Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт.

Шэсць факультэтаў вучэльні сёння маюць паўнамоцтвы для прысваення навуковай ступені доктара, а 4 з іх таксама прысвойваць ступень доктара хабілітаванага з магчымасцю правядзення працэдуры для прысваення навуковага звання прафесара. Універсітэт супрацоўнічае з мясцовымі прадпрыемствамі і з’яўляецца акцыянерам Быдгашцкага індустрыяльнага парку. Штогод ён з’яўляецца арганізатарам дзясяткаў навуковых канферэнцый.

Сёння ВНУ навучае каля 10 тыс. студэнтаў па 33 спецыяльнасцях і 90 спецыялізацыях. Сцены універсітэта пакінулі больш за 55 тыс. выпускнікоў. У агульнанацыянальных рэйтынгах вышэйшых навучальных устаноў у 2004—2010 гадах універсітэт займаў першае месца сярод дзяржаўных ВНУ Быдгашчы.

Факультэты і інстытуты Факультэт будаўніцтва, архітэктуры і экалагічнай інжынерыі Факультэт жывёлагадоўлі і біялогіі жывёл Факультэт механічнай інжынерыі Факультэт сельскай гаспадаркі і біятэхналогій Факультэт тэхналогій і хімічнай інжынерыі Інстытут матэматыкі і фізікі Факультэт тэлекамунікацый, інфарматыкі і электратэхнікі Факультэт упраўлення

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Адукацыя ў Быдгашчы Катэгорыя:1951 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Польшчы