Нараўля́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Размешчаны ў зоне правабярэжжа ніжняга цячэння ракі Прыпяць. Мяжуе з Ельскім, Мазырскім і Хойніцкім раёнамі Беларусі, Корасценскім і Вышгарадскім раёнамі Украіны. Цэнтр — горад Нароўля.
Рэльеф і глеба Пераважная частка тэрыторыі раёна знаходзіцца ў межах Прыпяцкага прагіну, паўднёвая — на схіле Украінскага шчыта. 85 % тэрыторыі — на вышыні 120—140 м , 8 % — на вышыні 140—160 м і 7 % — на вышыні 100—110 м. Пры геамарфалагічным раянаванні Нараўлянскі раён адносіцца да Прыдняпроўскай ледавіковай галіны Беларускага Палесся.
Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, слабападзолістыя глебы. Ураджайнасць зямлі невысокая, пераважаюць кіслыя глебы.
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі Нараўлянскага раёна — дзярнова-падзолістыя (14,3 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (48,8 %), дзярнова-балотныя (2,9 %), тарфяна-балотныя і алювіяльныя (34,0 %).
Азёры і рэкі Рачная сетка раёна адносіцца да басейна Чорнага мора і злучана з ім Дняпром. Частата рачной сеткі — 15 км на 100 км². Асноўная рака — Прыпяць. Даўжыня ракі — 802 км, плошча вадазбору — 121 тыс. км².
Карысныя выкапні Раён мае невялікія адклады торфу. Торф нізінны. Глыбіня залягання — 1,34 м. Радовішчы размяшчаюцца на 292 га. На тэрыторыі раёна, каля вёсак Гута і Заракітнае, знойдзена каменная (кухонная) соль. Глыбіня залягання ад 300 да 2500 м. Магутнасць саляной тоўшчы да 2 км. У Нараўлянскім раёне ёсць два радовішчы глін — Галоўчыцкае і Вепранскае.
Гісторыя
Нараўлянскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Нароўля. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў: Барбароўскі, Бярозаўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзямідаўскі, Дзёрнавіцкі, Красноўскі, Махаедаўскі, Нараўлянскі, Хаткаўскі, Цешкаўскі. У 1925 годзе ўтвораны Аляксандраўскі сельсавет. 24 верасня 1926 года Аляксандраўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет, Бярозаўскі сельсавет — у нацыянальны нямецкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Бібікаўскі, Кустаўніцкі нацыянальны польскі, Міхалкаўскі і Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. 21 лютага 1929 года ўтвораны Акопскі нацыянальны ўкраінскі сельсавет. У 1930 годзе Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет перададзены ў склад Мазырскага раёна.
26 ліпеня 1930 года (пасля скасавання акруговага падзелу ў БССР) раён у прамым падначаленні БССР — да 21 чэрвеня 1935 г. 25 красавіка 1931 года Хаткаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны ўкраінскі сельсавет. 5 красавіка 1935 года Мазырскаму раёну перададзены Бібікаўскі сельсавет. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года Аляксандраўскі і Кустаўніцкі нацыянальныя польскія сельсаветы скасаваны. У 1937 годзе скасаваны Бярозаўскі нацыянальны нямецкі сельсавет, Акопскі і Хаткаўскі нацыянальныя ўкраінскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы.
З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчка Нароўля атрымала статус гарадскога пасёлка. 20 красавіка 1939 года Махаедаўскі сельсавет перайменаваны ў Кіраўскі сельсавет. 3 ліпеня 1939 года Міхалкаўскі сельсавет перададзены Мазырскаму раёну.
З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Акопскі, Дзямідаўскі і Хаткаўскі сельсаветы. 29 кастрычніка 1959 года скасаваны Цешкаўскі сельсавет. 26 красавіка 1962 года Нараўлянскі сельсавет перайменаваны ў Завайцянскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Нароўля, Барбароўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі сельсаветы перададзены Ельскаму раёну.
6 студзеня 1965 года Нараўлянскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Нароўля, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі і Красноўскі сельсаветы.
3 лістапада 1971 года Нароўля атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 8 студзеня 1987 года скасаваны Вуглоўскі, Даўлядоўскі і Дзёрнавіцкі сельсаветы.
20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Нараўлянскі раён і горад Нароўля, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Нараўлянскі раён.
26 верасня 2006 года скасаваны Красноўскі сельсаветРешение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области . 1 снежня 2009 года скасаваны Завайцянскі сельсавет, утвораны Нараўлянскі сельсавет.
Старшыні райвыканкама ?—? — Н. У. Масюк ?—? — М. А. Фаляйчук ?—? — В. П. Меркуль ?—? — В. Ф. Мураўёў ?—? — Я. В. Элькін 1940—1941 — Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953) 10 снежня 1943—? — Фелікс А. Садоўскі ?-1944—? — Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953) ?-1944—? — І. М. Качанаў ліпень 1946—? — Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953) ?—? — Ілля Макаравіч Кацапаў ?—? — Павел Ціханавіч Лішафаеў ?—? — Альгерд (Алег) Адамавіч Садоўскі (1907—1979) ?—? — А. П. Мацкевіч ?—? — А. В. Рагалевіч ?—? — В. І. Сямёнаў ?—? — А. А. Зайцаў ?—? — А. І. Караткевіч ?—? — М. Е. Хобатаў 2 студзеня 1985— сакавік 1991 — Мікалай Мартынавіч МаркоўскіУ Николая Марковского две малые родины, одна из них — НаровляПартыко, О. 40 лет, а как будто вчера... / О. Партыко // Прыпяцкая праўда. — 14 лютага 2026. — № 7. — С. 6—7. ?-1993—1994 — Уладзімір Сяргеевіч Кураленя 1994—1996 — Мікалай Міхайлавіч Шаўцоў (нар. 1948) 1996— 11 сакавіка 2018 — Валерый Васілевіч Шляга (нар. 1953) 12 сакавіка 2018 — 15 студзеня 2019 — Павел Аляксандравіч Сілівончык 15 студзеня — 26 снежня 2019 — Руслан Іванавіч Смірноў 27 снежня 2019 — 3 кастрычніка 2022 — Сяргей Віктаравіч ДылюкЛукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні (нар. 1970) 3 кастрычніка 2022 — 13 кастрычніка 2025 — Уладзімір Пятровіч Антоненка (нар. 1974) 3 14 кастрычніка 2025 — Дзяніс Аляксандравіч Ядчанка (нар. 1986)
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Яўген Буніслававіч Адаменка (нар. 1960), дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953), ветэран вайны, дэпутат райсавета, старшыня райвыканкама Галіна Канстанцінаўна Васіленка (нар. 1935), палявод, жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966) Віктар Аляксандравіч Дзенісенка (нар. 1961), беларускі дыпламат Іван Уладзіміравіч Дуда (нар. 1936), вучоны ў галіне акушэрства і гiнекалогіі, доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар (1986) Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт (нар. 1968), акцёр і журналіст Эдуард Іосіфавіч Збароўскі (нар. 1938), доктар медыцынскіх навук, прафесар кардыялогіі, акадэмік Міжнароднай акадэміі энергаінфармацыйных навук Мікалай Цімафеевіч Зязётка (1918—1995), ветэран Другой сусветнай вайны, ветэран працы, старшыня калгаса «Октябрь» Эдуард Вікенцевіч Кавалевіч (1936—2020), матэматык-праграміст Серафім Васілевіч Кахненка (1914—1977), ветэран вайны, вучоны ў галіне іхтыялогіі, доктар біялагічных навук (1968), прафесар Міхаіл Іванавіч Лагір (1921—1999), педагог, ветэран вайны, дзяржаўны дзеяч Альгерд (Алег) Адамавіч Садоўскі (1907—1979), партызан, старшыня райвыканкама Ніна Данілаўна Чараднічэнка (нар. 1947), спявачка (1-ы альт), заслужаная артыстка Беларусі (1997) Іван Міхайлавіч Шаўрэй (1955—2020), непасрэдны ўдзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ганаровы грамадзянін Нараўлянскага раёна Валерый Васілевіч Шляга (нар. 1953), настаўнік, старшыня райвыканкама Валянціна Ніканораўна Шчадрына (1927—2008), перакладчыца, заслужаны работнік культуры Беларусі (1977)
Насельніцтва Паводле рэспубліканскага перапісу 2019 г. у Нараўлянскім раёне жыхарствавалі: беларусы — 9548 чалавек, рускія — 765, украінцы — 227, палякі — 73, яўрэі — 5.
Гл. таксама Крывенскі лесапільны завод Белая Сарока, паселішча Возера Смержаў
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. Гарады і вёскі Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Т. 1 : Гомельская вобласть, кн. 1. — 2004. — 628 с. Гарады і вёскі Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Т. 2 : Гомельская вобласть, кн. 2. — 2005. — 517 с. Маліноўскі, В.Т. Нароўля: фотаальбом / В.Т. Маліноўскі ; фот.: В.Алешкі [і інш.]. — Мінск : Беларусь, 1994. — 112 с. Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П.П. Рабянок, К.Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с. Наровля и Наровлянский район / сост.: Н.В. Кузьменкова, Н.И. Данильченко, С.В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты "Гомельская правда", [б. д.]. — 26 с. Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В.В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с. Прыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна / В.С. Новак [і інш.]. — Гомель : Рэдакцыя газеты "Гомельская праўда", 2023. — 243 с.
Спасылкі НАРОВЛЯНСКИЙ РАЙОН Кто первый владел наровлянскими землями? «Алея Славы нараўлянцаў»
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1965 годзе