Есіф Міхайлавіч Халецкі (? — 1559)  — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Міхаіла Міхайлавіча. Староста оўруцкі ў 1544—1553 гадах, чаркаскі і канеўскі з 1555 года, маршалак гаспадарскі з 1558 года.

У 1537 годзе разам з братам Астафам атрымаў пацвярджальны прывілей на Хальч, калі Гомельскае староства было вернута з-пад улады Вялікага Княства Маскоўскага.

Сям’я У шлюбе з Даброхнай, дачкой Мацвея Мікітавіча, князя Галоўчынскага. Іх дзеці: Андрэй (? — да 1595), дыпламат; Рэгіна.

У шлюбе з Ганнай, дачкой Дзмітрыя Корсака. Іх дзеці: Канстанцін (? — пасля 1567).

У шлюбе з Фядорай, дачкой Мікалая Сідара Копця, каралеўскага маршалка. Іх дзеці: Дзмітрый (пам. 1598), вялікі пісар літоўскі; Ян (? — 1610/1618), вялікі мечнік літоўскі; Васіль (? — да 1578); Соф’я Элеанора, жонка Марціна Тышкевіча, сына берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча; Марына.

Літаратура

Катэгорыя:Старосты оўруцкія Катэгорыя:Старосты чаркаскія Катэгорыя:Старосты канеўскія Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія