Лілія Іванаўна Бяляева (народжаная Прынцава; 29 кастрычніка 1934, Дарагабуж — 7 лістапада 2018, МаскваУшла из жизни Лилия Ивановна Беляева // Союз писателей России. Издательство «Российский писатель») — савецкая і расійская пісьменніца. Сябра Саюзу пісьменнікаў Расіі.
Біяграфія Лілія Прынцава нарадзілася 29 кастрычніка 1934 года ў горадзе Дарагабуж Смаленскай вобласці ў сям’і школьных настаўнікаў. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з сям’ёй пераехала ў Тамбоў. У гэтым горадзе яна скончыла школу, а ў 1957 годзе — філалагічны факультэт Тамбоўскага педагагічнага інстытута. У 1961 годзе ўступіла ў КПССА. В. Калашников. Беляева Лилия Ивановна // Краткая литературная энциклопедия / Гл. ред. А. А. Сурков. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — Т. 9 (дополнительный). — С. 117.Ушла из жизни Лилия Ивановна Беляева // Союз писателей России. Издательство «Российский писатель»29 октября — 85 лет со дня рождения Лилии Ивановны Беляевой (род. в 1934 году) // Тамбовская областная детская библиотека.
Друкуецца з 1957 года. Яе першыя апавяданні публікаваліся ў шматтыражнай газеце Тамбоўскага педінстытута «Народный учитель». Затым друкавалася ў тамбоўскай абласной газеце «Комсомольское знамя». Пасля заканчэння інстытута Лілія Іванаўна пераехала ў Волагду, працавала ў газеце «Вологодский комсомолец». У 1958 годзе па камсамольскай пуцёўцы паехала на Сахалін29 октября — 85 лет со дня рождения Лилии Ивановны Беляевой (род. в 1934 году) // Тамбовская областная детская библиотека. Працавала ў Южна-Сахалінску ў газеце «Молодая гвардия» і ў мясцовым выдавецтве. У 1963 годзе ў Южна-Сахалінску была выдадзена яе першая кніга — зборнік нарысаў «Твой след на земле». У 1967 годзе пераехала ў Маскву. Друкавалася ў «Літаратурнай газеце», «Савецкай культуры», «Праўдзе». Супрацоўнічала з часопісам «Наш современник». У аповесцях 1960—1970-х гадоў закранала маральна-этычныя праблемыУшла из жизни Лилия Ивановна Беляева // Союз писателей России. Издательство «Российский писатель». Творы Ліліі Бяляевай перакладзены на польскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, славацкую і балгарскую мовы.
Памерла ў Маскве 7 лістапада 2018 годаУшла из жизни Лилия Ивановна Беляева // Союз писателей России. Издательство «Российский писатель».
Сачыненні Твой след на земле. — Южно-Сахалинск., 1963. Человек, которого люблю. — Владивосток., 1965. Бессонница: Роман. — М., 1976. Семь лет не в счёт: Повести. — М., 1978, 1982. Несыгранная роль: Роман. — М., 1982. Скандалистка: Роман. — М., 1986. Иск и риск: Публицистические рассказы. — М., 1990. Если хотите посмеяться: Романы, рассказы. — М., 1991. Очарование вчерашнего дня: Роман. — М., 1995. В. Брынцалов. Загадка миллиардера. — М., 1997. Новые русские. Звериный оскал капитализма. — М., 2005.
Літаратура Смелков Ю. Не возлюби ковры.., «Лит. обозрение», 1976, № 11. Анашенков Б. Горизонты темы, «ВЛ», 1977, № 8. Дорожкина В. Беляева Лилия Ивановна // Слово о факультете. — Тамбов, 2000. — С. 132—134. Дорожкина В., Полякова Л. Литературная жизнь Тамбовского края XVII—XXI веков: Справочник. — Тамбов, 2006. — С. 56. Дорожкина В. Тамбовский край талантами богат: Краеведческие статьи и очерки. В 2-х тт. Т. 2-й. — Тамбов, 2016. — С. 8—13.
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Расіі Катэгорыя:Публіцысты XX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты Расіі Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта