«Zartipo» — беларускі музычны калектыў, які ўзнік у Мінску ў 1988 годзе на базе гурта «Близнецы» («Twins»). Першапачаткова граў пост-панк, потым звярнуўся да імправізацыі, а пад канец існавання ў поўным складзе ў 1996 годзе перайшоў на інстументальны псіхадэлік фанк-рок. У 1992–1995 годзе актыўна гастраліраваў па Германіі. З 1996 года «Zartipo» з’яўляецца сола-гуртом Андрэя Іванова, жанрава блізкім да плыні індастрыяла, псіхадэлікі і авангарднай гітарнай імправізыцыі. Дыскаграфія Альбомы «Час дантиста» (1988) «Лю» (1989) «Ым» (1990) «Счушо» (1991) «Зартипо» (1991) «Noise» (1994) «Satur Ventur Non Studit Libentor» (1994) «Overphycho Live» («Zartipo Records», 2001) Удзельнікі

Андрэй Іваноў – гітара (1988–)

Былыя ўдзельнікі Валерый Шашок – вакал (1988–?) Уладзімер Вуколаў – гітара, вакал (1988–?) Андрэй Саўчанка – бас-гітара, вакал (1988–?) Сяргей Старыковіч – ударныя (1988–?) Алесь Камоцкі – саксафон (1988–?) Леанід Нарушэвіч – гітара (? – ?) Валеры Башкоў – бас-гітара (1990-я) Аляксей Зайцаў – ударныя (1990-я)

Літаратура

Спасылкі

«Zartipo» на BandLink

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1988 годзе