Лільскі каталіцкі ўніверсітэт () — французская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Ліль.

Гісторыя Універсітэт быў заснаваны ў 1875 годзе пасля прыняцця ў Францыі закона аб бясплатнай вышэйшай адукацыі, які дазваляў ствараць прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Заснавальнікамі ўніверсітэта была група каталіцкага духавенства. Першапачаткова ўніверсітэт меў толькі два факультэты — тэалагічны і медыцынскі. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 15 студзеня 1877 года пасля атрымання ад Рыма пацверджання кананічнага статусу новага ўніверсітэта. У 1880 годзе ў Францыі быў прыняты новы закон аб недзяржаўнай вышэйшай адукацыі, згодна з якім прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы не маглі выкарыстоўваць у сваіх назвах слова «універсітэт», што прывяло да перайменавання ВНУ ў «Лільскі каталіцкі інстытут». У 1973 годзе была зменена структура ўстановы: створана «Універсітэцкая і політэхнічная федэрацыя», якая складаецца з каталіцкага і іншых інстытутаў, даследчых цэнтраў і школ.

Структура Універсітэцкая федэрацыя аб’ядноўвае каталіцкі інстытут, некалькі дзясяткаў школ і інстытутаў, даследчыя і медыцынскія цэнтры. Дваццаць вышэйшых школ, якія таксама ўваходзяць у склад універсітэцкай федэрацыі, спецыялізуюцца на падрыхтоўцы кадраў у гандлі, машынабудаванні, высокіх тэхналогіях, медыцыне і інш.

Каталіцкі інстытут уключае ў сябе 6 факультэтаў: Факультэт права Факультэт медыцыны Факультэт эканомікі і кіравання Факультэт мастацтва і гуманітарных навук Навукова-тэхналагічны факультэт Факультэт тэалогіі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Ліль Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты