Капліца ў памяць цудоўнага выратавання Імператарскага сямейства — колішняя праваслаўная капліца ў Мінску, якая размяшчалася на цяперашняй плошчы Мяснікова.
Гісторыя
Пабудавана ў 1898 годзе ў неарускім стылі ў памяць пра выратаванне Імператарскага сямейства ў , якая адбылася года з імператарскім цягніком на ўчастку Курска-Харкава-Азоўскай чыгункі пад Харкавам. Нягледзячы на шматлікія чалавечыя ахвяры і моцныя пашкоджанні рухомага саставу, у тым ліку царскага вагона, сам імператар АляксандрIII і члены яго сям’і засталіся жывымі. Выратаванне імператарскай сям’і ў афіцыйным друку і ў царкоўнай традыцыі інтэрпрэтавалася як цудоўнае.
Капліца размяшчалася насупраць дома купца X. М. Пераца, за 5 сажняў ад мураванай Казанскай чыгуначнай царквы ў бок Заходняга моста. Яе плошча складала 9 кв. аршынаў.
Разбурана ў час «бязбожнай пяцігодкі» ў 1935—1936 гадах.
Архітэктура Мураваная капліца была выканана ў неарускім стылі ў выглядзе цэнтрычнай 8-граннай ратонды, завершанай цыбулепадобным лускаватым купалам. Архітэктура была насычана цагляным узароччам.
Літаратура
Катэгорыя:Капліцы Беларусі Катэгорыя:1898 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1930-я гады Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай