Анатоль Ціханавіч Ско́йбеда (нар. ) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1983).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Масты (Гараднянскі раён Чарнігаўскай вобласці Украіны). У 1958 годзе скончыў Гомельскі лесатэхнічны тэхнікум, у 1966 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтамабілі і трактары». У 1972 годзе скончыў аспірантуру Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1973 года А. Ц. Скойбеда працуе ў Беларускім політэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт), дзе ў 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1979 года загадчык кафедры «Дэталі машын, пад’ёмна-транспартныя машыны і механізмы», у 1997—2000 гадах — прарэктар.
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па распрацоўцы і даследаванні новых відаў перадач і прыводаў мабільных машын, хадавых сістэм высокай праходнасці, сістэм аўтаматычнага кіравання міжвосевымі і міжколавымі сувязямі шматвосевых машын, па надзейнасці машын. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў, больш за 400Профиль на сайце БНТУ вынаходстваў.
Пад кіраўніцтвам А. Ц. Скойбеды падрыхтавана 7 доктарскіх, 27 кандыдацкіх, 2 магістарскія дысертацыі.
Сярод апублікаваных прац: Автоматизация ходовых систем колесных машин. — Мн: Наука и техника, 1979, Детали машин и основы конструирования: Учебник. / Скойбеда А. Т., Кузьмин А. В., Макейчик Н. Н. Под общ. ред. А. Т. Скойбеды. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — С. 335—363. — 584 с. — 3000 экз. — ISBN 985-06-0081-0 Зубчато-ременные передачи. — Мн: БНТУ, 2005, Продольная жесткость приводных ремней в условиях динамического нагружения / А. Н. Никончук [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 1999. — № 3. — С. 42-46.
Узнагароды і званні Нагрудны знак «Вынаходнік СССР» (1976) Медаль «За працоўныя заслугі» (2009) Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Комплекс падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па курсах „Дэталі машын“, „Прыкладная механіка“ і „Асновы канструявання“, якія забяспечваюць канструктарскую падрыхтоўку студэнтаў інжынерных спецыяльнасцей ВНУ»Указ Президента Республики Беларусь 23 апреля 2003 г. № 17 О присуждении Государственных премий РеспубликиБеларусь 2002 года Ганаровая грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2011) Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2 снежня 2020)Ордэны, медалі і ганаровыя званні - узнагарод удастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных галін // БелТА
Літаратура
Спасылкі
Профиль на сайце БНТУ База патэнтаў Беларусі Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ