Альберт Міхайлаў (нар. , Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Смаргонь».
Клубная кар’ера У другой палове 2020 года гуляў за «Смаргонь» у Першай лізе, а ў пачатку 2021 года папоўніў склад «Энергетыка-БДУ», дзе стаў выступаць за дубль. У канцы 2021 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды сталічнага клуба. 28 лістапада 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча апошняга тура супраць «Іслачы» (4:0).
У чэрвені 2022 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе», дзе рэгулярна з’яўляўся на полі. Па заканчэнні арэнды ў снежні 2022 года стаў трэніравацца з «Энергетыкам-БДУ».
У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у «Віцебску», а пасля далучыўся да «Арсенала», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. У лютым 2024 года перайшоў у «Смаргонь».
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 Д2 Смаргонь 2 0 2021 Д1 Энергетык-БДУ 1 0 2022 (1) Д1 Энергетык-БДУ 1 0 2022 (2) Д2 Ліда 16 5 2023 Д2 Арсенал 29 10
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск