Балтус (франц. Balthus, сапраўднае імя Бальтазар (Балтуш) Класоўскі дэ Рола — Balthasar Kłossowski de Rola; ,  — , Расіньер, кантон Во) — французскі мастак, малодшы брат П’ера Класоўскі.

На працягу свайго 80-гадовага творчага шляху Балтус звяртаўся да ўсіх традыцыйных жанраў еўрапейскага жывапісу (пейзаж, нацюрморт, партрэт, жанравыя сцэны), насычаючы іх трывожна-эратычнай атмасферай і правакацыйным фрэйдысцкім падтэкстам.