Круча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Круча.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Талачынскага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР. 3 верасня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мархлеўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новапалескага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Паўлавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..
4 чэрвеня 1965 года сельсавета адноўлены ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі Паўлавіцкага сельсавета ў складзе 26 населеных пунктаў (Аладзенка, Бярозка, Вугляны, Дарожкавічы, Дудакі, Жукава, Кассё, Катоўка, Каўрыжына, Круча, Лужа, Любішча, Малыя Вугляны, Малыя Каскевічы, Мікулінка, Новае Палессе, Паграбішча, Паляжаеўка, Салаўёва, Стаі, Старое Палессе, Татарка, Труханаўка, Цімохаўка, Шчыток і Янава)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна. У сакавіку 1977 года скасаваны вёскі Аладзенка, Паляжаеўка і пасёлак ЛужаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 21 снежня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рубежскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 625 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,3 % — украінцы.
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: Бярозка, Вугляны, Дарожкавічы, Дудакі, Жукава, Каўрыжына, Круча, Любішча, Малыя Вугляны, Малыя Каскевічы, Мікулінка, Новае Палессе, Паграбішча, Стаі, Старое Палессе, Татарка і Янава.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Круглянскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Талачынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2011 годзе