Максім Аўгусціновіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Астравец» (у арэндзе са «Смаргоні»).

Клубная кар’ера Выхаванец «Смаргоні», у 2020 годзе пачаў прыцягвацца да гульняў асноўнай каманды ў Першай лізе. З пачатку 2021 года, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, а з кастрычніка пачаў з’яўляцца і ў асноўнай камандзе. 16 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Віцебскам» (2:0).

У 2022 годзе правёў адзін матч у Першай лізе, у 2023 годзе зноў выступаў за дубль. У красавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Астравец».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 Д2 Смаргонь 2 0 2021 Д1 Смаргонь 1 0 2022 Д2 Смаргонь 1 0 2023 Д1 Смаргонь 0 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец