Ксенія Сырамалот (нар. ) — прэс-сакратарка «Задзіночання беларускіх студэнтаў», паэтка і аўтарка апавяданняў, студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, валанцёрка Праваабарончага цэнтру «Вясна» і Цэнтра эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка». Палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Біяграфія Выдатніца, скончыла ліцэй БДУ, набрала па 100 балаў на ЦТ (па гісторыі Беларусі і грамадазнаўстве)https://euroradio.fm/mastachki-valancyory-gulec-shto-dze-kali-kago-sudzyac-pa-sprave-studentau. Удзельнічала ў творчым саюзе факультэта, арганізоўвала «Тыдзень Студэнцтва». Піша апавяданні і вершы, друкавалася ў часопісе «Маладосць» https://novychas.online/asoba/ksjusza-syramalot-hatovaja-isci-da-svajoj-mety-pr.
Ксенія Сырамалот была арыштавана па месцы жыхарства 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пасля чаго была змяшчана пад варту ў СІЗА КДБ, затым 23 лістапада была пераведзена ў СІЗА на Валадарскага.
18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай. 7 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Томас Маўц, прэзідэнт Еўрапейскай партыі зялёных, дэпутат Бундэстагуhttps://www.lphr.org/en/katarina-barley-und-thomas-waitz-uebernehmen-gefangenen-patenschaften-fuer-die-studentinnen-alana-gebremariam-und-ksenia-syramalot/. 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх , , , , арышт Ксеніі Сырамалот быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як .
16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Ксеніі Сырамалот, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі.
Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года.
Узнагароды У лістападзе 2021 года ўзнагароджана чэшскай прэміяй «Гісторыя несправядлівасці» (разам з Мікітай Емельянавым і Палінай Шарэнда-Панасюк)https://www.jsns.cz/o-jsns/aktuality/1083136-uvezneni-belorusti-aktiviste-obdrzi-cenu-pribehu-bezpravihttps://belsat.eu/news/18-11-2021-troe-belaruskih-palitvyaznyau-atrymayuts-prestyzhnuyu-cheshskuyu-premiyu-gistoryi-nespravyadlivastsi/.
Спасылкі Старонка Ксеніі Сырамалот на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» Старонка Ксеніі Сырамалот на сайце беларускага ПЭН-Цэнтру Старонка Ксеніі Сырамалот на сайце Задзіночання беларускіх студэнтаў
Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ