Марына Уладзіміраўна Пятрова (, ) — беларуская артыстка балета, педагог. Заслужаная артыстка БССР (1967).
Біяграфія У 1952 годзе скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча.
У 1952—1972 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1968—1971, 1973—1975 і з 1980 года — выкладчык Беларускага харэаграфічнага каледжа.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года.
Творчасць Выканала галоўныя партыі ў беларускіх балетах: Джулія, Няўзіра («Альпійская балада», «Выбранніца» Я. Глебава), Рузя («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера); у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару: Аўрора, Маша («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Ліза («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Гамзаці, Вулічная танцоўшчыца («», «Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Гюльнара («» А. Адана), Вакханка («Вальпургіева ноч» Ш. Гуно), Крылянка («» С. Пракоф’ева), Анель («Блакітны Дунай» І. Штрауса), Эгіна («» А. Хачатурана).
Літаратура
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета СССР