Venom (з англ. — Яд/злоба) — брытанскі метал-гурт, утвораны ў 1979 годзе. Нараўне з Motörhead, якія аказалі на Venom самы непасрэдны ўплыў, з’яўляюцца адной з прота-трэшавых каманд, але пры гэтым, як і Mercyful Fate, адносіцца да першай хвалі блэк-метала. Venom аднымі з першых пачалі выкарыстоўваць сатанінскую тэматыку тэкстаў і сатанінскую сімволіку на сцэне, хаця пазней удзельнікі гурта заяўлялі, што гэта быў камерцыйны ход, і яны не з’яўляюцца прыхільнікамі сатанізму. Многія трэш-, блэк- і дэз-метал-гурты, такія як Mayhem, Slayer, Anthrax, Testament, Exodus, Morbid Angel, Sepultura, Celtic Frost, Metallica, Megadeth чэрпалі натхненне ў песнях Venom. Песня «Mayhem with Mercy» (з англ. «Міласціва знявечыць») дала назву вядомаму блэк-метал-гурту Mayhem.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы Welcome to Hell (1981) Black Metal (1982) At War with Satan (1984) Possessed (1985) Calm Before the Storm (1987) Prime Evil (1989) Temples of Ice (1991) The Waste Lands (1992) Cast in Stone (1997) Resurrection (2000) Metal Black (2006) Hell (2008) Fallen Angels (2011) From the Very Depths (2015) Storm the Gates (2018) Into Oblivion (2026)
Катэгорыя:Блэк-метал-гурты Катэгорыя:Трэш-метал-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Хэві-метал-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1979 годзе