Хрысціян Пётр Айгнер (; 1756, Пулавы, Рэч Паспалітая — 9 лютага 1841, Фларэнцыя, Вялікае герцагства Тасканскае) — польскі архітэктар эпохі класіцызму.

Біяграфія Вучыўся архітэктуры ў Італіі.

З 1817 — прафесар аддзялення прыгожых мастацтваў Варшаўскага ўніверсітэта. Да ад’езду на пастаяннае жыхарства ў Італію ў 1827, актыўна працаваў у Варшаве і Кракаве. Паводле яго праектаў у польскай сталіцы створаны цэлы шэраг будынкаў у стылі класіцызму.

Пабудаваў касцёл Святога Аляксандра (1818—1825) у Варшаве, павільёны парку і касцёл у сядзібе Пулавы. Перабудаваў палац Радзівілаў (палац намесніка; 1818—1819).

Распрацаваў тыпавыя праекты жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў, якія атрымалі ў Польшчы шырокае прымяненне. Праектаваў збудаваны ў 1808 у Калішы легіёнам генерала Заёнчака помнік Напалеону I і помнік Каперніку (1810).

Аўтар тэарэтычных прац, у тым ліку «Разважанні аб старажытных і славянскіх святынях».

Падтрымаў паўстанне Касцюшкі ў 1794 годзе. Напісаў кароткае кіраўніцтва пра і пікі, у якім выклаў тэорыю і метады выкарыстання іх касінерамі на палях бітваў.

У Царстве Польскім быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені.

Спасылкі

Айгнер // Універсальний словник-енциклопедія. — 4-те вид. — К. : Тека, 2006.

Катэгорыя:Архітэктары Польшчы