Behemoth (з англ. — «Бегемот») — польскі блэк-дэт-гурт, утвораны ў кастрычніку 1991 года ў Гданьску. На пачатку свайго музычнага шляху стыль гурта класіфікаваўся як блэк-метал, а потым, з 1994 года, з’явіўся паганскі складнік і шырока выкарыстоўвалася ў запісах акустычная гітара. З 1999 года гурт пачаў уносіць у сваю музыку значныя элементы дэт-метала, адмовіўшыся ад паганскай тэмы і прыўнёсшы ў сваю лірыку тэматыку сатанізму, акультызму, міфалогіі Блізкага Усходу, а таксама ідэалогіі Алістэра Кроўлі. Гурт адыграў важную ролю ў стварэнні польскага андэграўнду экстрэмальнага металу.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы ГодНазва1995Sventevith (Storming Near the Baltic)1996Grom1998Pandemonic Incantations1999Satanica2000Thelema.62002Zos Kia Cultus (Here and Beyond)2004Demigod2007The Apostasy2009Evangelion2014The Satanist2018I Loved You at Your Darkest2022Opvs Contra Natvram2025The Shit Ov God
Міні-альбомы
And the Forests Dream Eternally (1995) Bewitching the Pomerania (1997) Antichristian Phenomenon (2000) Conjuration (2003) Slaves Shall Serve (2005) Ezkaton (2008) Blow Your Trumpets Gabriel (2013) Xiądz (2014) O Pentagram Ignis (2019) A Forest (2020) I, Scvlptor (2026)
Дэма
Endless Damnation (1992) The Return of the Northern Moon (1993) Thy Winter Kingdom (1993) ...From the Pagan Vastlands (1994)
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Блэк-метал-гурты Польшчы Катэгорыя:Дэз-метал-гурты Польшчы