Ян ван Кесель Старэйшы (; —) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) жывапісец.

Яшчэ ў дзіцячым узросце пачаў вучыцца ў Сімона дэ Воса, а затым у Брэйгеля Малодшага, у 18-гадовым узросце запісаны ў гільдыю святога Лукі ў Антверпене. Быў жанаты з дачкой Брэйгеля Старэйшага.

Працаваў у розных жанрах: пісаў нацюрморты, пейзажы, партрэты, сцэны з жывёламі, алегарычныя кампазіцыі, працы на міфалагічныя і рэлігійныя сюжэты. У лік яго найболей вядомых прац уваходзяць «Святое Сямейства ў гірляндзе кветак» (у Парыжы), «Пейзаж з жывёламі і кветкамі», «Крама цырульніка», «Тытунёвая крама».

У Эрмітажы маюцца яго карціны: «Венера ў кузні Вулкана» (1662) і «Мадонна з Дзіцяткам і св. Ідэльфонсам у гірляндзе кветак».

Катэгорыя:Мастакі Фландрыі Катэгорыя:Мастакі XVII стагоддзя