Касцёл — каталіцкі храм у в. Белае Полацкага раёна. Невялікі драўляны храм знаходзіўся сярод вясковай забудовы.
Пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя, у архіўных дакументах адзначаецца пад 1841 г.
Архітэктура Архітэктура храма мела рысы правінцыяльнага класіцызму. Уяўляў сабой прамавугольны ў плане зруб пад двухсхільным дахам, без асабліва вылучанай апсіды. На фасадзе 4 прысценныя іанічныя драўляныя калоны з трохвугольным франтонам у завяршэнні вылучалі галоўны ўваход. У тымпане франтона была размешчана драўляная скульптура «Укрыжаванне». Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Белае (Полацкі раён) Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Касцёлы Полацкага раёна