Павел Русланавіч Мазько (нар. ) — палітычны зняволены, абвінавачаны і асуджаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе па Брэсцкай справе.

Біяграфія Да затрымання Павел займаўся дызайнам адзення, а таксама валанцёрскай дзейнасцю, падтрымліваў людзей з інваліднасцю і дзяцей у дзіцячых дамах.

Палітычны пераслед Са студзеня 2021 Мазько знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе па крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Удзел у масавых беспарадках») за падзеі ў жніўні 2020 года ў Брэсце, 23 сакавіка 2021 ён пайшоў на допыт, дзе быў затрыманы, мера стрымання была зменена на ўтрыманне пад вартай.

29 сакавіка 2021 года сумеснаю заяваю беларускіх праваабарончых арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт і Беларускі ПЭН-цэнтр, Мазько разам з іншымі быў прызнаны палітычным зняволеным. У заяве адзначаецца, што «дэманстрантамі не здзяйсняліся дзеянні, якія ахопліваюцца дыспазіцыяй артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, і адпаведна не могуць кваліфікавацца як масавыя беспарадкі. Удзельнікі пратэстаў не здзяйснялі падпалаў, пагромаў, не знішчалі маёмасць і не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам»Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 20 новых палітвязняў .

Судовы працэс над Мазько і іншымі затрыманымі пачаўся 28 ліпеня 2021 ў Ленінскім судзе Брэста, справу разглядаў суддзя Аляксандр Семянчук. На той момант па гэтай справе ўжо былі асуджаны чатыры партыі арыштаваных, агулам 46 чалавек атрымалі тэрмінаў на больш чым 170 гадоў абмежавання волі. Гэтым разам пачыналі судзіць 13 чалавек, але на працягу разгляду справы (амаль тры месяцы) да абвінавачанных далучылі яшчэ некалькі чалавек (некаторых мужчын перамясцілі з іншых партый праз хваробу, таксама ў гэты працэс уключылі затрыманых падчас перасячэння мяжы з Літвой Руслана Волкава і Глеба Раманава), у выніку іх агульная колькасць дасягнула 19 чалавекСписок обвиняемых разросся до 19 человек за время суда. И еще судят за трубы. Кратко о новостях с суда над 5-й частью обвиняемых в брестских «беспорядках» Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб «масавых беспарадках» у Брэсце .

Падчас судовага працэса, 14 верасня 2021, сімвалічнай хроснай Паўла Мазько стала дэпутатка верхняй палаты парламента Ірландыі , якая з гэтай нагоды адзначыла: «Абуральна, што гэты малады чалавек, які вядомы сваім валанцёрствам у падтрымку людзей з інваліднасцю, трапіў у турму па палітычных матывах»«Уся мая салідарнасць і прызнанне з імі». У яшчэ 10 палітвязняў з’явіліся еўрапейскія «хросныя» Members of Parliament from Finland, Ireland and Germany adopt political prisoners Yuliya Kashaverava, Pavel Mazko and Maryna Zolatava /.

19 кастрычніка 2021 дзяржабвінавачванне ў асобах пракурораў Фёдара Ляшка і Андрэя Манько агучыла свае патрабаванні па пакаранням для ўдзельнікаў працэсу, для Мазько пракуроры запыталі тры з паловай гады ва ўмовах агульнага рэжыму, што было найменьшым з запатрабаванных тэрмінаў для гэтай партыі падсудных (таксама тры з падовай гады пракуроры запатрабавалі для яшчэ сямі падсудных, але ўжо ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму). Менавіта гэты тэрмін і быў прызначаны Мазько суддзёю Семянчуком 8 лістапада, усе 19 палітвязняў, што праходзілі ў гэтай партыі, былі прызнаны вінаватымі«Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай». У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у «масавых беспарадках» .

Да суда Павел знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, дзе быў пастаўлены на ўлік, як «схільны да экстрэмізму», а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацку.

Спасылкі Старонка Паўла Мазько на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»