Іл-20 (па кадыфікацыі NATO: Coot — «Лысуха») — савецкі самалёт радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы, створаны на базе Іл-18. Ён лічыцца першым у Савецкім Саюзе самалётам разведвальнага тыпу.

Гісторыя Першы палёт адбыўся 21 сакавіка 1968 года. У 1969 годзе быў завершаны цыкл выпрабаванняў.

Да 1974 года серыйна Іл-20 (уключаючы яго мадыфікацыі) вырабляўся на Маскоўскім авіяцыйным авіязаводзе «Сцяг Працы». Частка самалётаў была перабудавана з Іл-18Д.

Іл-20 не паступалі на ўзбраенне ніякіх авіяцыйных разведвальных або іншых падраздзяленняў УС СССР, а наўпрост замыкаліся на штаб флоту або акругі, г. зн. лічыліся ў часцях цэнтральнага падпарадкавання. Перыядычна самалёты выконвалі разведвальныя палёты (напрыклад, для разведкі ўздоўж памежнай паласы і дзяржаўнай мяжы), удзельнічалі ў розных вучэннях. Пасля ў выніку фізічнага і маральнага старэння разведапаратуры самалёты, якія засталіся ў страі, былі перароблены пад транспартна-пасажырскія і ўжываліся для перавозак грузаў і асабістага складу.

Апісанне Наперадзе пасажырскай кабіны ўсталявана станцыя радыётэхнічнай разведкі і фотаапараты аэрафотаздымкі. Антэна радыёлакацыйнай станцыі знаходзіцца ў падфюзеляжнай гандоле. Таксама на Іл-20 усталявана станцыя дэталёвай радыётэхнічнай разведкі і апаратура радыёперахопу. У сярэдняй і пярэдняй частцы пасажырскай кабіны размяшчаюцца крэслы для шасці аператараў радыётэхнічных сістэм. Іл-20 адрозніваецца ад зыходнага самалёта меншай палётнай вагой, магутным рухавіком АІ-20М і павялічанай да 5,4 тыс. км далёкасцю палёту.

Начальнік бартавога разведвальнага комплекса (БРК) узначальвае аператарскі склад. Лётны экіпаж складаецца з пяці чалавек. Пакой адпачынку з простымі здвоенымі пасажырскімі крэсламі, гардэроб, буфет і туалет абсталяваны ў хвасце самалёта. Характарыстыкі ПараметрыЗначэннеРазмах крыла, м37.42Даўжыня самалёта, м 35.90Вышыня самалёта, м 10.17Плошча крыла, м² 140.60Маса пустога самалёта, кг33760Максімальная ўзлётная маса, кг 64000Тып рухавіка 4 ТВД АІ-20ММагутнасць, к. с. 4х4250Максімальная хуткасць, км/г 675Крэйсерская хуткасць, км/г 620Практычная далёкасць, км 6200Практычная столь, м10000 Экіпаж, чал13 Мадыфікацыі Іл-18Д «Ігла» — самалёт радыётэхнічнай разведкі, трансфармавана адна машына. Іл-20М – самалёт радыётэхнічнай разведкі. Было выраблена дваццаць машын. Іл-18РТЛ – самалётны вымяральны пункт, прызначаны для выпрабаванняў ракетнай тэхнікі. Пераабсталявана адна машына. Іл-20М1 — машына з удасканаленым комплексам радыётэхнічнай разведкі. Іл-22 – паветраны камандны пункт, які мае спецсувязь. Пабудавана 14 самалётаў. У АКБ Мясішчава праводзілася мадэрнізацыя. Іл-20РТ — самалётны вымяральны пункт, прызначаны для выпрабаванняў ракетнай тэхнікі. Выраблена чатыры машыны. Іл-22М-11 — далейшая мадыфікацыя. Зрабілі 21 машыну. Іл-22М-15 — апошняя мадыфікацыя. Выпусцілі адзін самалёт, які дастаўся Казахстану пасля развалу СССР.

Эксплуатанты Былыя эксплуатанты

Дзеючыя эксплуатанты (станам на 2016 год) Марская авіяцыя Расійскай Федэрацыі — 2 Іл-20РТ і 2 Іл-22. Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі — 15 Іл-20М, 5 Іл-22 і 12 Іл-22М і 5 Іл-22.

Катастрофы Катастрофа Іл-20 у Сірыі (17 верасня 2018): у 27 км на захад ад горада Баніяс самалёт ПКС РФ са складу авіяцыйнай групы ПКС Расіі ў Сірыі быў выпадкова збіты СПА саюзнікаў, у выніку чаго загінула 15 чалавек.

Літаратура The Military Balance 2016, p. 193—195. Ильюшин Ил-20 // AVIA.PRO, 8 красавіка 2018.

Спасылкі

Катэгорыя:Самалёты Ільюшына Катэгорыя:Самалёты СССР