«Спакой» () — драматычны тэлефільм, зняты ў 1976 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Прэм’ера фільма адбылася 19 верасня 1980 года.
Апісанне фільма Антэк Граляк толькі што выйшаў з турмы. Ён пакідае родны Кракаў і бярэцца за працу на будоўлі ў Сілезіі. Усё, што ён хоча, — гэта простыя рэчы ў жыцці: праца, чыстае месца для сну, што-небудзь паесці, жонка, тэлевізар і спакой. Імкнучыся пазбегнуць канфліктаў, шчаслівы быць жывым і свабодным, ён добразычлівы з калегамі, адкрыты і ўдзячны свайму працадаўцу. Ён знаходзіць дзяўчыну, жэніцца, але канфлікты на працы аказваюцца непазбежнымі. Знікаюць будматэрыялы, а да крадзяжу датычны начальнік Граляка. Думаючы, што ён знайшоў у Граляку патэнцыйнага саўдзельніка, бос прапануе прыцягнуць яго да падпольных здзелак. Сярод будаўнікоў пачынаецца забастоўка. Раздзіраючыся паміж двума бакамі — начальнікам і калегамі — і прагнучы спакою, Граляк прыходзіць на працу. Будаўнікі лічаць, што ён даносчык і збіваюць яго, а ён толькі стогне «Спакой… спакой».
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
«Спакой» на сайце «FilmPolski.pl»
Катэгорыя:Фільмы-драмы 1976 года Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1976 года Катэгорыя:Тэлевізійныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Польшчы Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы Кшыштафа Кеслёўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Кеслёўскага