Даньмэй () — жанр літаратуры і іншых мастацтваў (коміксы, кіно, мультыплікацыя), у якім распавядаецца аб рамантычных адносінах паміж персанажамі мужчынскага полу. Літаральна гэты тэрмін можна перавесці, як «не адмаўляць сабе ў прыгажосці, песціцца прыгажосцю»ХОТУЛЕВА, Алина Викторовна. ЖАНР ДАНЬМЭЙ В СЕТЕВОЙ ЛИТЕРАТУРЕ КИТАЯ: Дипломная работа / ХОТУЛЕВА Алина Викторовна; БГУ, Филологический факультет; Кафедра китайской филологии; науч. рук. С. И. Крылова. 2021. У Кітаі дадзены жанр атрымаў найбольшае распаўсюджанне ў выглядзе раманаў, дзе дзеянне адбываецца ў фэнтэзійным антуражы, часта падобным на сярэднявечны Кітай. Найбольш вядомымі аўтарамі твораў у жанры даньмэй з’яўляюцца (墨香铜臭), Жаубаа Бучы Жоу (肉包不吃肉), раманы якіх былі экранізаваны і перакладзены на еўрапейскія мовы. У межах жанру вылучаюць падвіды цыншуй вэнь (清水文, «чысты» твор), і жоу вэнь (肉文, «плоцевы» твор) у залежнасці ад таго, якое месца займае ў кнізе секс. Многія творы ў жанры даньмэй знаходзяцца ў прамежку паміж гэтымі двума катэгорыяміChen, Xin. Boys' Love (Danmei) fiction on the Chinese internet : Wasabi Kun, the BL forum Young Nobleman Changpei, and the development of an online literary phenomenon. University of British Columbia, 2017 (http://hdl.handle.net/2429/62892). У Кітаі жанр з’явіўся ў 1990-х гадах з пранікненнем на кітайскі рынак японскай мангі і анімэ, спачатку ў якасці фанфікаў: арыгінальныя творы ўзнікаюць у пачатку XXI стагоддзя. Развіццё жанру сустрэлася са значнымі праблемамі ў сувязі з распаўсюджанай у Кітаі цэнзурай: Аўтары вымушаныя звяртацца да самацэнзуры. Гомасексуальныя адносіны ў творах даньмэй могуць істотна затушоўвацца або перарабляцца ў гетэрасексуальныя пры публікацыі або экранізацыіHockx, Michel. Internet Literature in China. New York: Columbia University Press, 2015.
Крыніцы
Літаратура
ХОТУЛЕВА, Алина Викторовна. ЖАНР ДАНЬМЭЙ В СЕТЕВОЙ ЛИТЕРАТУРЕ КИТАЯ: Дипломная работа / ХОТУЛЕВА Алина Викторовна; БГУ, Филологический факультет; Кафедра китайской филологии; науч. рук. С. И. Крылова. 2021 ХОТУЛЕВА, Алина Викторовна. ТВОРЧЕСТВО ЛИЛИАН ЛИ В КОНТЕКСТЕ ГОНКОНГСКОЙ ПРОЗЫ: Магистерская диссертация/ХОТУЛЕВА Алина Викторовна; Филологический факультет; Кафедра китайской филологии; науч. рук. доцент АМ Букатая. MS thesis. 2022. Chen, Xin. Boys' Love (Danmei) fiction on the Chinese internet : Wasabi Kun, the BL forum Young Nobleman Changpei, and the development of an online literary phenomenon. University of British Columbia, 2017 (http://hdl.handle.net/2429/62892) Hockx, Michel. Internet Literature in China. New York: Columbia University Press, 2015. Tian Xiaofei. Slashing the three kingdoms: a case study in Fan production on the Chinese Web / modern Chinese literature and culture. — Columbus, 2015. — Vol. 27, n 1. — p. 224—277
Катэгорыя:Літаратура Кітая Катэгорыя:Літаратура XX стагоддзя Катэгорыя:Літаратура XXI стагоддзя Катэгорыя:Анімэ Катэгорыя:Манга Катэгорыя:Літаратурныя жанры