Рахіль Вульфаўна Брохес (23 верасня 1880, Мінск — 1942, Мінскае гета) — яўрэйская пісьменніца-празаік.
Біяграфія Нарадзілася ў беднай сям’і. Пры падтрымцы бацькі (маскіла) вывучала іўрыт. Калі ёй было дзевяць гадоў, яе бацька памёр і яна была вымушана пайсці працаваць краўчыхай. Пазней працавала настаўніцай рукадзелля ў Мінскім яўрэйскім рамесным вучылішчы. Эмігравала, затым вярнулася ў Мінск (ужо ў 1930-я гады). Была замужам.
У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі разам з іншымі яўрэямі Мінска апынулася ў гета, дзе ў 1942 годзе і загінула.
Творчасць У шаснаццаць гадоў напісала першы аповяд. Дэбютавала ў 1899 годзе апавяданнем «Янкеле» ў штотыднёвіку «Дер юд». Друкавалася ў яўрэйскіх перыядычных выданнях «Дер фрайнд» і «Цукунфт», у апошнія гады — у «Штэрн».
Брохес напісана і апублікавана больш за дзвесце апавяданняў, казак і маленькіх п’ес для дзяцей. Акрамя дзіцячых кніг, Яна таксама была аўтарам і двухсот «дарослых» апавяданняў, навел, драматычных твораў. Яе перакладалі на беларускую, рускую, нямецкую і англійскую мовы. Так, пісьменнікі Гірш Рэлес і Мікола Целеш пераклалі на рускую мову для газеты «Піянер Беларусі» яе апавяданне «Нелка». Па словах Рэлеса, ён спадабаўся супрацоўнікам рэдакцыі. Дзяржвыдат рыхтаваў да друку двухтомнік выбраных твораў Рахілі Брохес, але гэтым планам не наканавана было ажыццявіцца ў сувязі з вайной.
Частка твораў Брохес увайшла ў трохтомнае выданне «Скрыжалі памяці», складзенае прафесарам Алесем Бельскім. У гэтую кнігу ўвайшлі творы сарака шасці пісьменнікаў, якія загінулі ў гады вайны.
Сачыненні «Замлунг дерцейлунген» («Збор апавяданняў»), (1922) «Ин пионер-лагер» («У піянерскім лагеры») (Мінск, 1936) «Нелка» (Масква, 1937) «Орлы и Шоймеле» (Масква, 1939) «Шпинен»(1940) «Пауки» (Мінск)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
ROKHL BROKHES Yiddish Leksikon
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Ахвяры Халакоста Катэгорыя:Вязні мінскага гета Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі