Уладзімір Мікалаевіч Заяц (нар. 19.01.1928, в. Жорнаўка, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне супраціўлення матэрыялаў і будаўнічай механікі. Кандыдат тэхнічных навук (1965), дацэнтЗаяц, Уладзімір Мікалаевіч (кандыдат тэхнічных навук; механіка ; 1928—2007).

Біяграфія

Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум (1949), Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Гідратэхнічнае будаўніцтва», 1955). Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1955, факультэт транспартных камунікацый, кафедра «Супраціўленне матэрыялаў і тэорыя пругкасці», дацэнт, у 1978—1984 — дэкан завочнага факультэта).

Памёр 8 красавіка 2007 года.

Сям’я

сын Мікалай Уладзіміравіч Заяц (нар. 1954) — спецыяліст у галіне меліярацыі, падземных збудаванняў, асноў і фундаментаў, кандыдат тэхнічных навук

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: трываласць і дэфарматыўнасць слабых асноў; механіка грунтоў; супраціўленне матэрыялаў.

Бібліяграфія

Деформации торфа при повторных нагрузках : автореферат диссертации … кандидата технических наук / В. Н. Заяц. — Минск, 1965.

Літаратура

Заяц Владимир Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — C. 59. Заяц Владимир Николаевич // Научные направления ученых Белорусской государственной политехнической академии. — Минск, 1998. — C. 44.

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Дэканы БНТУ