Аляксандр Пятровіч Стру́нін (;  — ) — савецкі і беларускі акцёр, рэжысёр, драматург. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1960).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Чыта. У 1929 годзе скончыў студыю пры Чыцінскім драматычным тэатры. З 1925 года акцёр і рэжысёр у шэрагу тэатраў. Быў галоўным рэжысёра Бугульмінскага рускага драматычнага тэатра, працаваў у Драматычным тэатры Ціхаакіянскага флоту, тэатры Балтыйскага флотуБалтыйскі флот ВМФ СССРАлександр Струнин // КИНО-ТЕАТР.Ру. У 1947—1953 гадах — галоўны рэжысёр Паўладарскага драматычнага тэатра. У 1952—1954 гадах — рэжысёр Тэатра драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе. У 1963—1975 гадах А. П. Струнін галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

Творчасць Рэжысёрскім пастаноўкам А. П. Струніна ўласцівы пафас жыццесцвярджэння, спалучэнне мастацкай формы з сацыяльна-псіхалагічнай накіраванасцю.

Сярод тэатральных пастановак: «» паводле А. Сцяпанава (1963), «Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна (1965), «Алека Дундзіч» М. Каца і А. Ржашэўдскага (1967), «Амністыя» М. Матукоўскага (1970), «Трыбунал» А. Макаёнка (1971), «Апошні шанц» В. Быкава, «» паводле Ф. Дастаеўскага, «Казкі старога Арбата» А. Арбузава і інш.

Выканаў некалькі роляў у кіно. Сярод іх: Інакенцій («Снягурку выклікалі?», 1985), прэзідэнт («Адступнік», 1987), удзельнік спірытычнага сеанса («Сабачае сэрца», 1988), бацька Ады («Дом на пяску», 1991), Пётр Ягорафіч («Цэнзуру да памяці не дапускаю», 1991) і інш.Струнин Александр Петрович // Сайт КИНО-СССР

Аўтар п’ес «Адплата» (пастаўлена ў 1968 годзе), «Я прысягаў радзіме» (пра генерала Карбышава, пастаўлена ў 1968 годзе), «Пад зоркамі» (па аповесці П. Пестрака).

Крыніцы

Літаратура

Пименова Е., Соболь Л. Артист театра и кино, режисер, драматург Заслуженный деятель искусств РСФСР Александр Петрович Струнин, Нинель Леонидовна Струнина, актриса материалы к творческим портретам — Санкт-Петербург: б. и., 2015.

Спасылкі Александр Струнин // КИНО-ТЕАТР.Ру Мазаіка нашай гісторыі // Гродзенскі абласны драматычны тэатр Струнин Александр Петрович // Сайт КИНО-СССР Струнин Александр Петрович // Праект «Память народа» Струнин Александр Петрович // Музейный комплекс «Дорога памяти»

Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Кінаакцёры СССР Катэгорыя:Кінаакцёры Расіі Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны