«Дон Кіхот» — савецкі каляровы фільм, пастаўлены на кінастудыі «Ленфільм» у 1957 годзе рэжысёрам Рыгорам Козінцавым. Сцэнарый фільма напісаны Яўгенам Шварцам паводле рамана Мігеля дэ Сервантэса «Дон Кіхот».
Першы каляровы шырокаэкранны стэрэагукавы мастацкі фільм кінастудыі «Ленфільм».
Прэм’ера фільма ў СССР адбылася 23 мая 1957 года.
Сюжэт Ідальга Алонса Кехана, улюбёны ў рыцарскія раманы, вырашыў сам зрабіцца рыцарам і адправіцца ў паход. Разам са збраяносцам Санча Пансам ён здзяйсняе подзвігі ў абарону бяздольных і на славу дамы сэрца, але гэтыя подзвігі аказваюцца бессэнсоўнымі і недарэчнымі дзеяннямі. Нягледзячы на тое, што людзі смяюцца з яго і б’юць, Дон Кіхот (менавіта такое імя прыдумаў сабе Кехана) захоўвае веру ў справядлівасць і прыроджаную чалавечую дабрыню.
У ролях Мікалай Чаркасаў — Алонса Кехана (ён жа Дон Кіхот), вандроўны рыцар (дублёр у конных і трукавых сцэнах — Уладзімір Васільеў) Юрый Талубееў — Санча Панса, збраяносец Дон Кіхота Серафіма Бірман — эканомка Дон Кіхота Святлана Грыгор’ева — пляменніца Дон Кіхота Васіль Максімаў — святар Віктар Калпакоў — цырульнік Людміла Касьянава — Альдонса Ларэнса (яна ж Дульсінея Табоская), «дама сэрца» Дон Кіхота Таміла Агамірава — Альтысідора, прыдворная дама Георгій Віцын — Самсон Караска, бакалаўр Бруна Фрэйндліх — герцаг Лідзія Вярцінская — герцагіня Галіна Волчак — Марыторнэс, жанчына з заезнага двара Вольга Віклант — сялянка Аляксандр Беніямінаў — пастух С. Цамаеў — Андрэс, пастушонак
Узнагароды 1957 — удзел у асноўным конкурсе Канскага кінафестывалю 1958 — Усесаюзны кінафестываль Першая прэмія за аператарскую працу Андрэю Масквіну на ВКФ у 1958 годзе; Другая прэмія за рэжысуру Рыгору Козінцаву Другая прэмія за аператарскую працу Апалінарыю Дудко Трэцяя прэмія па раздзеле мастацкіх фільмаў Рыгору Козінцаву 1958: МКФ у Ванкуверы. Ганаровая грамата Рыгору Козінцаву 1958: МКФ у Стратфардзе Прэмія Мікалаю Чаркасаву як лепшаму акцёру 1964: МКФ у Сан-Себасцьяне. Прыз Рыгору Козінцаву