Icaronycteris gunnelli — від рукакрылых, ідэнтыфікаваны ў 2023 годзе па закамянеласцях, выяўленых у Ваёмінгу. Прынамсі, адзін з двух асобнікаў, ідэнтыфікаваных як Icaronycteris gunnelli, раней быў класіфікаваны як узор роднаснага віду . Ідэнтыфікацыя новага віду была магчымай дзякуючы надзвыйчай добраму стану закамянеласцяў.

Гісторыя

У адкладах Фосіл-Лэйк, якія ўваходзяць у фармацыю Грын-Рывер, за 50 гадоў было знойдзена 30 шкілетаў рукакрылых. Закамянеласці кажаноў, якія захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, паходзяць з чатырох кар’ераў недалёка ад , штат Ваёмінг. упершыню быў апісаны ў 1966 годзе, а  — у 2008. Група даследчыкаў на чале з Цімам Рытбергенам з вывучыла закамянеласці эацэновых рукакрылых і ідэнтыфікавала два ўзоры, сабраных з адкладаў Фосіл-Лэйк, як прадстаўляючых асобны від, які яны назвалі Icaronycteris gunnelli у гонар Грэга Ганела. Галатып, AMNH. FM.145747, быў знойдзены Тэры Рыкардсам у жніўні 2017 года і набыты . Паратып, знойдзены Робертам Кронерам у 1994 годзе, лічыцца пад нумарам ROM.52666 у .

Апісанне

Icaronycteris gunnelli быў вельмі маленькім і лёгкім, верагодна, вагой усяго 25 грамаў. Яго крылы «былі адносна кароткімі і шырокімі, што адлюстроўвала больш трапяткі стыль палёту». Ён датуецца 52 мільёнамі гадоў, перыядам эацэну, і лічыцца найстаражытным з вядомых відаў кажаноў.

Катэгорыя:Рукакрылыя Катэгорыя:Вымерлыя млекакормячыя