Залесаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) у Алтайскім краі Расіі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання яму адпавядае Залесаўская муніцыпальная акруга (з 2003 да 2021 гг. — муніцыпальны раён).

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Залесава, размешчанае за 142 км на паўночны ўсход ад Барнаула.

Геаграфія Размешчаны на паўночным усходзе Алтайскага края, мяжуе з Тальменскім, Первамайскім, Зарынскім раёнамі края, з Кемераўскай і Новасібірскай абласцямі. Усходнюю тайговую частку займаюць перадгор’і Салаірскага кража са шматлікімі касагорамі і далінамі па звілістых рэчках.

Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19 °C, ліпеня +18 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў да 600 мм. На тэрыторыі раёна размешчана больш за 46 азёр плошчай ад 2 да 43 га, працякаюць рэкі Чумыш, Бердзь, Каменка, Урап, Татарка і яшчэ 125 дробных рэчак, 223 ручаі.

Глебы — дзярнова-падзолістыя, шэрыя лясныя і вышчалачаныя чарназёмы. Значную плошчу займае чарнявая тайга.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Алтайскага края