Абдэлазіз Адам аль-Хілу (; нар. ) — палявы камандзір Народнай арміі вызвалення Судана, адзін з лідараў партыі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач».
Біяграфія Нарадзіўся ў н. п. Аль-Файд Ум Абдула, Паўднёвы Кардафан.
Пачатковую адукацыю атрымаў у школе Даламі, сярэднюю — у Аль-Далінг і Кадуглі. Вывучаў эканоміку ў Хартумскім універсітэце, які скончыў у 1979 годзе. Пасля працаваў фінансавым і адміністрацыйным служачым Нацыянальнага ўпраўлення электра- і водазабеспячэння Хартумаعبدالعزيز الحلو قائد اسطورة ورجل المهام الصعبة | rahibnews .
Яшчэ падчас вучобы ў Хартумскім універсітэце ўліўся ў шэрагі апазіцыі. Далучыўся да Народнай арміі вызвалення Судана. Праявіў сябе як таленавіты палявы камандзір. Займаўся задачамі забеспячэння, мабілізацыі, вярбоўкі і ваеннага планавання.
Пасля завяршэння грамадзянскай вайны ў Судане далучыўся да баявой арганізацыі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач», у складзе якой ваяваў супраць цэнтральных уладаў у Паўднёвым Кардафане. У 2017 годзе арганізацыя распалася. Адну з фракцый узначаліў Аль-Хілу. Настойваў на стварэнні свецкай дзяржавы і перамовах з урадам аль-Башыра.
Пасля суданскай рэвалюцыі абвясціў аб часовым аднабаковым спыненні агню. Пайшоў на перамовы з новай уладай.
У чэрвені 2023 года падтрымаў Сілы аператыўнай падтрымкі ў барацьбе з ваеннай хунтай генерала Абдэля Бурхана. Саюз фракцый быў неафіцыйным.
Гл. таксама Малік Агар
Крыніцы
Катэгорыя:Палітыкі Судана Катэгорыя:Правадыры паўстанняў Катэгорыя:Постаці трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане